thumb|Антыгона і Палінік

Антыго́на () — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогііМифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.84; Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.1. С.114; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 5, 8-9, старэйшая дачка фіванскага цара Эдыпа і ІакастыЕўрыпід. Фінікіянкі 58, была сястрой Этэокла, Палініка і Ісмены.

Антыгона суправаджала бацьку ў яго добраахвотным выгнанні ў Калон, горад АтыкіГігін. Міфы 67, а пасля яго смерці вярнулася ў Фівы. Нявеста Гемана Сафокл. Антыгона 568—572. thumb|left|Жан-Батыст Юг. Эдып і Антыгона, 1885

Тут яна пахавала цела Палініка, які загінуў у паходзе сямі супраць Фіваў, і застаўся не пахаваным з прычыны забароныСафокл. Антыгона 25-32 Крэонта, новага ўладара Фіваў. Антыгона тайна пахавала цела Палініка (або кінула яго ў той жа касцёр, дзе спальвалі цела яго брата). Паводле іншай версіі, яна прысыпала яго пяском і здзейсніла ўзліванніСафокл. Антыгона 256—259. Паводле аднаго апавядання, Антыгона дзейнічала не ў адзіночку, а разам з Аргіяй, удавой Палініка. Месца, дзе яна цягнула цела Палініка да кастра Этэокла, звалася Волак АнтыгоныПаўсаній. Апісанне Элады IX 25, 2.

За гэта парушэнне яго забароны Крэонт асудзіў Антыгону на пахаванне жывойПсеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 7, 1, яна павесіласяСафокл. Антыгона 1223. Прысуд гэты прывёў у роспач жаніха яе, Гемана, сына Крэонта, і ён забіў сябе.

Антыгона ўяўляе сабой ідэал кахання да бацькоў і высакароднай самаадданасці пры выкананні свайго абавязку ў адносінах да брата, самаадданасці, якая і прывяла яе да трагічнай смерці. Гэткай яна і з'яўляецца ў дзвюх трагедыях Сафокла: «Эдып у Калоне» і «Антыгона», якія абессмяроцілі яе імя і неаднаразова перакладаліся на мноства моў (пераклады Гёльдэрліна — 1804). Гераіня трагедыі Эсхіла «Сямёра супраць Фіваў», трагедый Еўрыпіда «Фінікіянкі» і «Антыгона», Астыдаманта Малодшага і Акцыя «Антыгона», Сенекі «Фінікіянкі».

У гонар Антыгоны быў названы буйны астэроід (129) Антыгона з групы галоўнага пояса, адкрыты ў 1873 годзе.

Вобраз у новым і найноўшым мастацтве 1580: Антыгона, або Спачуванне, драма Рабера Гарнье 1638: трагедыя Жана Ратру 1664: Фіваіда, трагедыя Расіна 1756: опера Глюка па лібрэта Метастазіа 1772: опера Тамаза Траэты 1774: опера Іозефа Мыслівечэка 1783: трагедыя Альф’еры 1922: драма Както (опера Анегера на яе аснове — 1927) 1944: драма Ануя 1948: опера Карла Орфа (паводле Сафокла ў перакладзе Гёльдэрліна) 1948: Антыгона-мадэль, п'еса Брэхта 1950: Антыгона Велес, драма Леапольда Марэчаля (опера на яе аснове — 1991) 1960-1961: драма славенскага пісьменніка Дамініка Смоле 1968: Страсці па Антыгоне Перэс, драма пуэртарыканскага пісьменніка Луіса Рафаэля Санчэса 1973: Востраў, драма Атала Фугарда (ПАР) 1992: Антыгона ў Нью-Ёрку, п'еса Януша Главацкага 1995-1996: опера Мікіса Тэадаракіса 1997: раман французскага пісьменніка Анры Башо (паралельна яму напісаны аўтабіяграфічны Дзённік Антыгоны, 1999) 2004: Пахаванні ў Фівах, драма Шэймаса Хіні (опера Дамініка Лежандра па лібрэта Хіні і Дэрэка Уолката — 2008) 2008: аратарыяльная опера Сяргея Слонімскага

Гл. таксама Антыгона, жонка Пелея Антыгона, дачка Лаамедонта

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гераіні старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Фіванскі цыкл Катэгорыя:Міфы Беотыі