Васьміпрамянёвыя каралы (Octocorallia) — падклас кішачнаполасцевых жывёл.
Апісанне Маюць восем перыстых шчупальцаў вакол ротавай адтуліны. Гастральная поласць падзелена васьмю радыяльнымі мяккімі перагародкамі на камеры; ад рота ў яе апускаецца эктадэрмальная глотка.
Утвараюць калоніі разнастайнай формы, памераў і афарбоўкі, якія складаюцца з дробных (звычайна менш за 1 см) паліпаў. Асновы паліпаў пагружаюцца ў цела калоніі, а іх кішэчныя поласці зязаны паміж сабой. Шкілет калоніі складаецца з асобных элементаў — вапняковых спікул рознай формы (іголак, палачак, верацён, лускавінак), у некаторых шкілет будуецца з рагавых пласцінак.
Пашырэнне Вядомы з пачатку мезазою. Выдзяляецца 3 ці 4 сучасныя атрады, у т.л. ; ; .
Налічваецца каля 3000 відаў. Пашыраны пераважна ў марскіх водах трапічнага пояса. Найбольш вядомыя: , , і інш. 3 многіх вырабляюць упрыгожанні, сувеніры.
Асаблівасці біялогіі Размнажэнне палавое і бяслолае (пачкаванне). Кормяцца прасцейшымі, бактэрыямі, часцінкамі дэтрыгу і інш. Многія свецяцца. Калоніі прыгожыя, рознакаляровыя. Утвараюць каралавыя рыфы.
Зноскі
Літаратура