right|thumb|300px|Заморскія ўладанні Францыі Заморскія ўладанні Францыі () — шэраг тэрыторый (пераважна астравоў, за выключэннем кантынентальнай Гвіяны), якія належаць Францыі, але аддаленых ад яе асноўнай еўрапейскай тэрыторыі. Цяпер гэтыя тэрыторыі могуць мець наступны статус:
заморскі дэпартамент і рэгіён (département et région d’outre-mer, абрэвіятура DOM, радзей DROM) заморская супольнасць (collectivité d’outre-mer, абрэвіятура COM) заморскае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне з асобым статусам (collectivité sui generis)
Раней, калі яшчэ існаваў статус заморскай тэрыторыі (territoire d’outre-mer), па-французску ўсе гэтыя ўладанні часта звалі DOM-TOM (абрэвіятура от départements d’outre-mer / territoires d’outre-mer).
Спіс тэрыторый
Заморскія дэпартаменты і рэгіёны
Гвадэлупа (la Guadeloupe) Маёта (Mayotte) Марцініка (la Martinique) Рэюньён (la Réunion) Гвіяна (la Guyane)
Заморскія супольнасці Сен-Бартэльмі (Saint-Barthélemy) Сен-Мартэн (Saint-Martin) Сен-П’ер і Мікелон (Saint-Pierre-et-Miquelon) Уоліс і Футуна (Wallis-et-Futuna) Французская Палінезія (la Polynésie française)
Заморскія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні з асобым статусам Кліпертон (Clipperton) Новая Каледонія (la Nouvelle-Calédonie) Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі ці ФПАТ (Terres australes et antarctiques françaises, TAAF)
Заморскія ўладанні Францыі Сцяг Герб Тэрыторыя Рэгіён Плошчакм² Насельніцтва Сталіца Статус 50px 50px Гвадэлупа Карыбскае мора 1 628 420 000 Бас-Тэр Заморскі дэпартамент 50px 50px Марцініка Карыбскае мора 1 128 400 000 Фор-дэ-Франс Заморскі дэпартамент Рэюньён Індыйскі акіян 2 512 800 000 Сен-Дэні Заморскі дэпартамент border|50px 50px Французская Гвіяна Паўднёвая Амерыка 91 000 230 000 Каена Заморскі дэпартамент 50px 50px Маёта Індыйскі акіян 374 190 000 Мамудзу Заморскі дэпартаментз 31 сакавіка 2011 года 50px 50px Французская Палінезія Ціхі акіян 4 167 270 000 Папеэтэ Заморская супольнасць 50px 50px Уоліс і Футуна Ціхі акіян 274 15 000 Мата-Уту Заморская супольнасць 50px 50px Сен-П’ер і Мікелон Паўночная Амерыка 242 6 000 Сен-П'ер Заморская супольнасць 50px Сен-Мартэн Карыбскае мора 53 37 000 Марыго Заморская супольнасць Сен-Бартэльмі Карыбскае мора 21 8 600 Густавія Заморская супольнасць 50px 50px Новая Каледонія Ціхі акіян 18 575 230 000 Нумеа Заморскае асобае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі або ФПАТ Індыйскі акіян 439 672 140 Порт-о-Франсэ Заморскае асобае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне Кліпертон Ціхі акіян 9 0 Няма Заморскае асобае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне Усяго 127 655 2 606 600
Агульная сума плошчы ўсіх 13 тэрыторыі складае 559 655 км² (без Зямлі Адэлі—127 655 км²), а насельніцтва 2 606 600 чалавек.
Тэрытарыяльныя прэтэнзіі Мадагаскар аспрэчвае астравы Басас-да-Індыя, Глар'ёз, Еўропа, Жуан-ды-Нова, якія ўваходзяць у склад Астравоў Эпарсэ, што маюць асобы статус заморскага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння Францыі. Дзяржава Каморскія Астравы (Саюз Каморскіх Астравоў) прэтэндуе на востраў Маарэ (былы Маёта), які мае статус «заморскага дэпартамента» Францыі. Сурынам (былая Галандская Гвіяна) мае прэтэнзіі да тэрыторый Французскай Гвіяны — найбуйнейшага заморскага дэпартамента Францыі. Маўрыкій з 1990 г. вядзе перамовы аб вяртанні вострава Трамлен (належыць Францыі). Таксама існуе прынцыповая згода адносна сумеснага кіравання востравам і прылеглай марской прасторай. Рэспубліка Вануату аспрэчвае правы на астравы Мэцью і Хантэр, размешчаныя ў Новай Каледоніі, якая з 1946 года носіць статус «заморскай тэрыторыі» Францыі. Міжнародная супольнасць не прызнае тэрытарыяльных правоў Францыі на Зямлю Адэлі — антарктычны сектар, уключаны Францыяй у склад яе Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый.
Гл. таксама Калоніі Францыі
Спасылкі Афіцыйны сайт заморскіх уладанняў Францыі
* Катэгорыя:Геаграфія Францыі