Эйр () — лагуна, якая знаходзіцца на паўночным полюсе самага буйнога спадарожніка Сатурна — Тытана, па каардынатах . Titan: Eyre Lacuna Лагуна () — падобная да возера фармацыя, якая пры радарным зандаванні мела слабае паглынанне радыёхваль, што кажа аб яе малой глыбіні, альбо поўнай адсутнасці вадкасці.

Дыяметр лагуны складае 25,4 км. Знаходзіцца на паўночным полюсе побач з яго морамі (Кракена, Лігеі і Пунгі). Лагуна складаецца з вадкіх вуглевадародаў (у асноўным з метану, этану і прапану). Лагуна Эйр з'яўляецца адной з многіх лагун, якія раскіданыя ўздоўж паўночнага полюса Тытана. Пры дапамозе радара Касіні яна была знойдзена ў 2007 годзе.

Названа ў гонар зямнога возера Эйр, размешчанага на тэрыторыі Аўстраліі.

Гл. таксама

Гідрасфера Тытана Тытан

Спасылкі

Карта паўночнага полюса Тытана

Катэгорыя:Паверхня Тытана