Тэ́льмінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Тэльмы-1.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Збірагскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 3 чэрвеня 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чэрнеўскага сельсавета, які 22 сакавіка 1962 года перайменаваны ў Тэльмінскі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тэльмы-1Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. 8 мая 1970 года ў склад сельсавета з Вычулкаўскага сельсавета перададзены вёскі Булькава, Вычулкі, Падбулькова, Шчэбрын і Ямна, а ў склад Чэрнінскага сельсавета перададзены вёскі Братылава, Бярдычы, Валоскі, Вітошкі, Вялікая Курніца, Вялікія Косічы, Вялюнь, Гутавічы, Забярэззе, Залессе, Збірагі, Карабаны, Клімовічы, Максімы, Машчонка, Селяхі, Харытоны, Чэрні і хутары Бабры, Макасі, Малькі і ЧэрніРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 мая 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 20 (1286).. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Падбулькова (злілася з вёскай Булькова)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. 4 красавіка 1983 года ў склад сельсавета з Чэрнінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Машчонка, Новыя Задворцы, Плоска, Старыя Задворцы)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747)..
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 12 населеных пунктаў: + Населены пункт Статус Каардынаты Булькова вёска Буякі вёска Вочкі вёска Кошалева вёска Лідымо вёска Малыя Косічы вёска Смолін вёска Тэльмы 1 вёска Тэльмы 2 вёска Хабы вёска Шэбрын вёска Ямна вёска На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 13 населеных пунктаў.
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсаветаРешение Брестского областного Совета депутатов от 21.12.2007 № 84 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района»: Вычулкі Новыя Задворцы Плоска (Брэсцкі раён) Старыя Задворцы
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3010 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 86,6 % — беларусы, 7,4 % — рускія, 4,2 % — украінцы, 0,9 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 4119 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1957 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1962 годзе