Язэпс Віталс, Іосіф Вітал (; , г. , Латвія — , ) — латышскі , ; адзін з заснавальнікаў нацыянальнай кампазітарскай школы, буйнейшы майстар латышскай харавой песні.
Біяграфічныя звесткі Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1886, клас М. Рымскага-Корсакава), выкладаў у ёй (з 1901 г. прафесар). 3 1918 г. у Рызе. Заснавальнік, прафесар, рэктар (у 1919—44, з перапынкам) Латвійскай кансерваторыі (цяпер носіць яго імя). Адзін з заснавальнікаў і старшыня (1923—1940) Таварыства латышскіх кампазітараў.
Сярод яго вучняў: С. Пракоф’еў, М. Мяскоўскі, Я. Іваноў, Я. Калніньш, А. Скултэ, Л. Вігнерс, Е. Віталіньш і інш.
З 1944 года жыў у Германіі.
Творчасць Асноўныя творы: кантаты «Песня» (1908), «Паўночнае ззянне» (1913); балада для хору «Беверынскі спявак» (1900); сімфонія (1888), «Свята Ліга» (1889), «Драматычная уверцюра» (1895), уверцюра «Спрыдзітыс» (1908), сюіты «Сем латышскіх народных песень» (1904) і «Каштоўныя камяні» (1924), балада «Восеньская песня» (1928), «Латышская сельская серэнада» (1934), «Рапсодыя» (1909) для сімфанічнага аркестра; фантазія на тэмы латышскіх народных песень для скрыпкі з аркестрам; струнны квартэт; інструментальныя творы, у т.л. для фартэпіяна (больш за 80); хары а капэла (103); песні для голасу з фартэпіяна (92), апрацоўкі латышскіх народных песень (больш за 300).
Аўтар артыкулаў па музычным мастацтве.
Літаратура
Спасылкі Язэпс Віталс на сайце Латвійскай Нацыянальнай бібліятэкі (латыш.)
Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Латвіі Катэгорыя:Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Катэгорыя:Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Катэгорыя:Рэктары Латвійскай музычнай акадэміі імя Язэпа Вітала
Катэгорыя:Кампазітары Латвіі