Нізамі Гянджэві ( — Nezâmi Ganjevi, , , каля 1141, Гянджа, сучасны Азербайджан — каля 1209) — класік персідскай паэзіі, адзін з найбуйнейшых паэтаў сярэднявечнага Усходу, найбуйнейшы паэт-рамантык у персідскай эпічнай літаратуры, які прыўнёс у персідскую эпічную паэзію гутарковую мову і рэалістычны стыль. Выкарыстоўваючы тэмы з традыцыйнай вуснай народнай творчасці і пісьмовых гістарычных хронік, Нізамі сваімі паэмамі аб’яднаў даісламскі і ісламскі Іран. Героіка-рамантычная паэзія Нізамі на працягу наступных стагоддзяў працягвала аказваць ўплыў на ўвесь персамоўны свет. Яго творчасць аказала ўплыў на такіх вялікіх паэтаў, як Хафіз, Джалаладдзін Румі і Саадзі. Яго пяць маснаві (вялікіх паэм) («хамсэ») раскрываюць і даследуюць разнастайныя тэмы з розных галін ведаў і набылі вялікую славу, на што паказвае вялікая колькасць захаваных спісаў яго твораў. Героі яго паэм — Хасроў і Шырын, Лейлі і Меджнун, Іскандэр — да гэтага часу застаюцца агульнавядомымі як ва ўсім ісламскім свеце, так і ў іншых краінах. 1991 год быў абвешчаны ЮНЕСКА годам Нізамі ў гонар 850-годдзя паэта.

Творы «Хамсэ» (пяць паэм): «Скарбніца таямніц» «Хасроў і Шырын» «Лейлі і Меджнун» «Сем прыгажунь» «Іскандэр-намэ» Лірычныя вершы (захаваліся часткова)

Літаратура

Катэгорыя:Паэты Азербайджана Катэгорыя:Персідскамоўныя паэты Катэгорыя:Аўтары любоўных раманаў Катэгорыя:Асобы на марках