Паўночна-Шатландскае нагор’е ці Шатландскае высакагор’е () — горная вобласць Шатландыі, якая займае прыкладна 2/3 гэтай аўтаномнай вобласці, адзін з пяці асноўных рэгіёнаў вытворчасці шатландскага віскі, якія вылучаюцца Асацыяцыяй шатландскага віскі.
Падзелена ўпадзінамі, найбуйнейшая з якіх — Глен-Мор, на шэраг пласкагор’яў і хрыбтоў: Грампіянскія горы, Паўночна-заходняе нагор’е і інш. На поўдні пераходзіць у Сярэднешатландскую нізіну. У вобласці знаходзіцца самая высокая гара Вялікабрытаніі, гара Бен-Невіс (1344 м), азёры Лох-Нес, Лох-Лохі і Лох-Ломанд; цэнтрам лічыцца горад Інвернес.
left|thumb|Падзел на Лоўленд і Хайленд Назва Highlands (горная краіна ці горныя раёны паўночнай Шатландыі), дзе дамінавала кельцкая мова, ужываецца, як супрацьлегласць назве Lowlands (Scottish Lowlands, A' Ghalldachd) — Шатландская раўніна, нізінная паўднёвая, меней гарыстая частка Шатландыі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Горы Шатландыі Катэгорыя:Геаграфія Шатландыі