thumb|Карта кластараў і войдаў Войд ( — пустэча) — прастора, вольная ад скопішчаў галактык і зораў. Яны ўпершыню былі выяўлены ў 1977 годзе Стэфанам Грэгары і Лаярдам А. Томпсанам у Нацыянальнай абсерваторыі Кітт Пік, а таксама Яанам Эйнасто, М. Йыэвээрам і Э. Таго з Тартускай астрафізічнай абсерваторыі. Памеры гэтых утварэнняў складаюць каля 10-30 Мпк. Вялікія войды () могуць дасягаць у памерах 150 Мпк і меркавана займаюць каля 50% аб'ёму Сусвету. У войдах магчыма наяўнасць «цёмнай матэрыі» і протагалактычных аблокаў.
Тэорыя, якая апісвае ўтварэнне гэтых структур, заснавана на так званай джынсаўскай нестабільнасці — гравітацыйнай няўстойлівасці абурэнняў шчыльнасці матэрыі. Варта меркаваць, што на найранейшых стадыях эвалюцыі сусвету неаднастайнасці шчыльнасці ўже існавалі, хоцб і былі дробнымі велічынёй. Адзначым, што тэорыя гарачага Вялікага выбуху не дае форму спектру гэты першасных абурэнняў — для яе яны з'яўляюцца пачатковымі данымі, якія не вынікаюць з тэорыі. Дзеля тлумачэння іх узнікнення патрабуецца прыцягваць дадатковыя механізмы, найбольш зграбны з якіх маецца ў інфляцыйнай тэорыі. Адметна, што інфляцыйны механізм адпавядае ўсёй сукупнасці касмалагічных назіральных звестак.
Гл. таксама Супервойд (суперпустэча) у сузор'і Эрыдана
Спасылкі Сайт аб сучаснай касмалогіі crydee.sai.msu.ru С. Грэгары, Л. Томпсон Свет галактык: Звышскопішча і пустэчы ў буйнамаштабнай структуры Сусвету
Катэгорыя:Касмалогія Катэгорыя:Космас