Перыядычныя выданні на штучных мовах — перыядычныя выданні (звычайна друкаваныя), якія выходзяць з аб'яўленай перыядычнасцю на штучных мовах. Звычайна, у пералік меркаваных задач (рознай ступені прыярытэту) уваходзяць папулярызацыя пэўнай мовы ці лінгвапраекту, інфармацыя пра рух ў яго падтрымку (у тым ліку ў адпаведнасці з рэгіянальнымі і тэматычнымі кірункамі, якія складаюць спецыфіку пэўнага выдання) і ўдасканальванне моўнай практыкі чытачоў.

Гісторыя

Першая газета на штучнай мове была выдадзена на валапюку ў 1881 годзе. Пачынаючы ад гэтага часу выходзіць двухмоўная газета «Weltspracheblatt — Volapükabled» (валапюцкі лісток) — цэнтральны орган валапюцкага руху. З 1889 года газета выходзіць толькі на адной мове — валапюку (праіснавала да 1908 года). Трэба адзначыць, што ў 1889 годзе выдавалася 26 часопісаў на гэтым канлангу. У гэты час было больш за 30 перыядычных выданняў таварыстваў валапюку. Напрыклад, вядомы Volapükabled talik (Італьянскі лісток валапюку) і Volapükabled Zenodik.

У 1979 годзе Штэфанам Маўлем быў заснаваны часопіс Monato:en:Monato на эсперанта. Першы нумар выйшаў 15 студзеня 1980 года, з таго часу ён выходзіць, звычайна, штомесячна.

Папярэднікам «Маната» быў часопіс «Сэмайна» («Semajno», у перакладзе з эсперанта «Тыдзень»), але ён выйшаў толькі адзін раз — 1 верасня 1978 года.

У 1991—2000 гадах выдаваўся навуковы часопіс на клінганскай мове HolQeDThe Klingon Language Institute. Агулам было выдадзена 33 нумарыHoQeD: The Journal of Klingon Language Institute/ Results of periodical search by ISSN. У 2004 годзе быў адкрыты моўны раздзел Вікіпедыі на клінганскай мовеm:History of the Klingon Wikipedia , але потым ён быў перанесены на klingon.wikia.com (утрымлівае 169 артыкулаў). Пошукавая сістэма Google мае моўныя настройкі для клінганскай мове[http://www.google.com./intl/xx-klingon/ Google на клінганскай мове. Таксама старонка на клінганскай мове выходзіць у нямецкім выданні Deutsche WelleDW-QO' .

У 1971—2009 гадах выдаваўся інтэрнэт-часопіс на выдуманай мове квэнья Parma Eldalamberon («Кніга эльфійскіх моў», The Book of Elven-tongues), а ў 1988—2007 гадах выдавалася аналагічнае выданне Vinyar TemgwarTengwar:en:Vunyar Tengwar («Новыя лісты»; News Letters; было выдадзена 49 нумароў).

У 1980-х гадах выходзілі выданні на штучнай мове лаглан: «Lognet» (1989—2000)Lognet Archives і «La Logli». Яны перасталі выдавацца пасля смерці стваральніка канланга ў 2000 годзе, дзейнасць Інстытуту лаглана практычна спынена.

Сучаснасць Цяпер, з усіх штучных моў «жывыя» перыядычныя выданні, не звязаныя з выданнямі на натуральных мовах, ёсць толькі на трох: эсперанта (грамадска-палітычныя часопісы «Monato», «Kontakto». «Sennaciulo» і літаратурныя выданні Beletra almanako, Literatura Foiro і інш.), інтэрлінгва (часопіс «Panorama»), клінганскай мове (Qo’nos oonos «Хронікі Кронаса»)Qo’nos QonoS wa’maH Hut.

Ёсць прыклад, калі часопісы на канлангу выдаваліся для піару ці камерцыйных мэт. Так, выходзіць са жніўня 2008 года на эсперанта ілюстраваны часопіс «Fenestro» (Акно)Часопіс «Fenestro», які ўяўляе сабою вордаўскія файлы, аўтараў заплаціўшых за публікацыю.

Агулам у свеце на эсперанта выходзіць каля 250 газет і часопісаўJukka Pietiläinen/ Esperanto-gazetaro: historio, nuntempo kaj perspektivoj, шмат якія з ранейшых нумароў можна бясплатна загрузіць на спецыялізаваным сайце Gazetejo.orgLa Esperanta Gazetejo. Навіны на эсперанта трансліруе EventoEo.net.

Ёсць Вікіпедыя на эсперанта. На валапюку выходзіць інтэрнэт-часопіс «Volapop»Volapop. Pads kuliva pöpedik pro Volapükans . Ёсць Вікіпедыя на валапюку. (Апроч эсперанта і валапюку вікі-сайты адкрыты на штучных мовах іда, інтэрлінгва, акцыдэнталь, лажбан і навіяль).

Ёсць сайт ZvestiaSlavik News Zvestia, на якім рэгулярна з’яўляюцца навіны, перакладзеныя на штучную мову словіа. Рэгулярна перакладаюць навіны і на старонцы інтэрнэт-газеты «Slovianska Gazeta»Афіцыйны сайт «Slovianska Gazeta» канлангу славянскі.

У канцы 1990-х гадоў дзякуючы старанням чэшскіх энтузіястаў быў адроджаны часопіс «Cosmoglotta» на мове акцыдэнтальАрхіў нумароў за 1922—1950 гг. (да 2013 года было выдадзена 315 нумароў)Cosmoglotta. 69-im annu-nró 309, Januar-junio 2010.

Са снежня 2009 года ў Краснадары на полісінтэтычным канлангу арахаўCláudio Rinaldi, Arahau // Minihistoria del linguas philosophic: De Aristoteles al Toki Pona, 2011, стар. 34, Le Almanac de Interlingua з раўналежным перакладам на рускую мову выходзіць літаратурны часопіс «Asa» («Веданне»)Е. Братчикова, Краснодарец Иван Карасев изобрел новый разговорный язык // ГТРК «Кубань», 24.01.2013 . Да 2013 года выйшла 11 нумароўКаталог журналов «Asa».

Гл. таксама Журналістыка Перыядычныя выданні

Катэгорыя:Штучныя мовы