Гео́ргияс Пападо́пулас (, 5 мая 1919 — 27 чэрвеня 1999) — глава хунты «чорных палкоўнікаў», якая кіравала ў Грэцыі ў 1967—1974 гг.
Біяграфія Нарадзіўся ў селі Элеахоры на Пелапанесе, у сям’і настаўніка. Бацька — Хрыстас Пападопулас, маці — Хрысула Пападопулу. Меў двух малодшых братоў — Канстанціна і Харлампія.
У 1940 скончыў школу курсантаў. Пазней удзельнічаў у Другой сусветнай вайне, ваяваў супраць італьянскіх і германскіх войскаў.
19 кастрычніка 1951 года ўдзельнічаў як адзін з суддзяў у працэсе над Нікасам Белаянісам і яго таварышамі.
21 красавіка 1967 года ўдзельнічаў ва ўрадавым перавароце, у выніку якога ваенная дыктатура прыйшла да ўлады. Са снежня таго ж года міністр нацыянальнай абароны Грэцыі. Пазней прэзідэнт партыі дэмакратаў.
У 1973 г. пачаў праводзіць непаслядоўную лібералізацыю, адмяніў манархію ў Грэцыі і стаў яе першым прэзідэнтам, у выніку чаго страціў падтрымку сярод сваіх ранейшых паплечнікаў па хунце.
25 лістапада 1973 г., пасля студэнцкіх выступленняў, зрынуты генералам Дзімітрыясам Іаанідысам, які ўзначаліў хунту.
Пасля звяржэння хунты ў 1974 г. прыцягнуты да суда і прысуджаны да смяротнага пакарання, якое было заменена на пажыццёвае зняволенне Канстантынасам Караманлісам. Утрымліваўся ў афінскай турме «Карыдала». Памёр сваёй смерцю ад хранічнага захворвання.
Літаратура Улунян А. А. Ошибка полковника Пападопулоса: Крах идеи «сильной руки» и крушение системы «управляемой демократии» в Греции (1967—1974 гг.) // Институт всеобщей истории РАН, 2004. ISBN 5-94067-104-7
Катэгорыя:Памерлі ад раку Катэгорыя:Прэзідэнты Грэцыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Грэцыі Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Асуджаныя пажыццёва