Тэ́льмы 2. Сустракаецца таксама варыянт Тэ́льмы Другі́я (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 11 км на ўсход ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, побач аўтадарога Брэст — Мінск.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).

Гісторыя У XIX стагоддзі невялікая вёска пад назвай Тэльмы Залескія ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 12 вяскоўцаў.

Насельніцтва 20 будынкаў, 107 жыхароў (1921) 158 жыхароў (1959) 143 жыхары (1970) 53 гаспадаркі, 123 жыхары (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Тэльмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна