«Deviation» — беларускі панк-рок гурт, заснаваны ў 1993 годзе ў Вялікай Бераставіцы Стасам і Андрэем Пачобутам.Старонка гурта на Last.fm Пераважная большасць песень гурта мае палітычную афарбоўку анархічнага зместу: у песнях крытыкуецца фашызм, таталітарызм, Аляксандр Лукашэнка.
Асноўная інфармацыя 12 лістапада 1993 года адбыўся першы канцэрт гэтага гурта, падчас якога сярод іншых была выканана песня «Міліцэйскі тэрор» прысвечаная былому кіраўніку Бераставіцкага РУУС, што з’явілася падставай для іх затрыманняDeviation: пад вечнай забаронай / Experty.byСтас Пачобут (Deviation): «Сыстэма ў любым выпадку прайграе» / Experty.by. У хуткім часе браты пераехалі ў Гродна. У 1995 годзе гурт выступіў на фестывалі «Раздавим фaшистскую гaдину’95», дзе яны выканалі 3 песні. У 1996 годзе быў выдадзены першы альбом «Lukaschenko… Uber Alles», у якім была змешчана вострая крытыка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, а таксама лідара апазіцыйнай партыі КХП-БНФ З. С. Пазняка. У 1997 годзе быў выдадзены другі альбом «Хуй вам, або таталітарызм ня пройдзе!», які змяшчаў нецэнзурную лексіку, аднак стаўся больш папулярным за папярэдні. У 1998 годзе гурт удзельнічаў у культавым фестывалі беларускай музыкі Басовішча-1998. У тым жа годзе зладзілі першы легальны канцэрт Deviation, у якім яны ўдзельнічалі разам з гуртом N.R.M. У 1999 годзе Deviation перамаглі на фестывалі Басовішча-1999 і ўдзельнічалі ў фестывалі «Раздавим фaшистскую гaдину», а таксама атрымалі званне «Найлепшага беларускага рок-гурта года» па версіі «Музыкальной газеты». У 2001 годзе ў Францыі гурт выдае свой трэці альбом «Guerrila urbana», змест песень якога сярод іншага крытыкуе сістэму прымусовага прызыву ў Беларусі. У тым жа годзе гурт удзельнічаў у фестывалі «Раздавим фашистскую гадину-3». У 2009 годзе пасля вялікага перапынку ў дзейнасці ў форме інтэрнэт-рэліза выйшаў чацвёрты альбом «Чарговы дзень пад акупацыяй», які атрымаў найбольшую вядомасць і шмат станоўчых водгукаў ад беларускіх і замежных музычных крытыкаў. У дадзеным альбоме робіцца акцэнт на крытыку дзейнасці беларускіх праваахоўных органаў.
Канцэртная дзейнасць Гурт Deviation за часы свайго існавання меў не шмат дазволеных канцэртаў у Беларусі. Вядомасць гурту прынеслі прыватныя канцэрты ды шматлікія кватэрнікі, дзякуючы якім некаторыя музычныя крытыкі называюць гурт «панк-легендай з Гродна»Deviation «Чарговы дзень пад акупацыяй» / Experty.by. Пад канец 90-х гг. — пачатку 2000-х гурт праводзіў даволі інтэнсіўную канцэртную дзейнасць у Польшчы і Расіі. З пачатку 2010-х гадоў гурт не вядзе актыўнай канцэртнай дзейнасці з-за таго, што лідар гурта Стас Пачобут жыве за межамі Беларусі.
Асаблівасці творчасці гурта Некаторыя песні гурта Deviation натхнёныя творчасцю замежных творцаў або з’яўляюцца вынікам перакладу песень з іншых моў: песня «Твой бацька фашыст» з’яўляецца перакладам хіта 80-х гадоў «Твой папа — фашист» расійскага гурта «Телевизор», «День пабеды» — кавер расійскага гурта «АукцЫон», а песня «Будучым ворагам дзяржавы» створана па матывах знакамітага польскага верша «Do prostego człowieka» Юліяна ТувімаВнештатный эксперт В.Дроздов: Deviation «Чарговы дзень пад акупацыяй» / Experty.by.
Дыскаграфія
1996 — «Lukaschenko… Uber Alles» 1997 — «Хуй вам, або таталітарызм ня пройдзе!» 2001 — «Guerrila urbana» 2009 — «Чарговы дзень пад акупацыяй»
Склад
1993—2000 Стас Пачобут (вакал) Андрэй Пачобут (бас) Чэн (Бахціяр) (барабаны) Андрэй «Муха» Мухін (гітара)
2000—2009 Стас Пачобут (вакал) Мікіта «Паравоз» Паўроз (бас) Андрэй «Муха» Мухін (барабаны) Белка (гітара)
Спасылкі
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Панк-рокавыя гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Гурты з Гродна Катэгорыя:Анарха-панк-гурты Беларусі