Макс Дворжак (; , Раўдніц, Багемія, Аўстра-Венгрыя — , замак Грусбах (Грушавані) каля , Чэхаславакія) — аўстрыйскі гісторык мастацтва, чэх па паходжанні.

Біяграфія

Вучыўся ў Празе і Вене. З 1902 года выкладаў, з 1909 г. прафесар у Венскім універсітэце. Член венскай Акадэміі навук.

Прадстаўнік Венскай школы мастацтвазнаўства. Працы яго прысвечаны пераважна мастацтву сярэднявечча, Адраджэння, барока. Прасочвае і абгрунтоўвае залежнасць мастацтва ад духоўнага жыцця эпохі, яе філасофіі, эстэтыкі, тэалагічных поглядаў.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў раёне Літамержыцы Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Аўстрыі