Мора Яснасці () — месяцавае мора (цёмная лававая раўніна) ударнага паходжання, размешчанае на бачным боку Месяца.
Назва гэтага мора (як і многіх іншых мораў ва ўсходняй частцы бачнага паўшар'я Месяца) звязана з добрым надвор'ем і было ўведзена астраномам Джавані Рычолі.
Апісанне
Дыяметр Мора Яснасці — каля 700 км. Яно характэрна кантраснымі колерамі лавы. Па вонкавым боку размешчана кольца цёмных базальтаў, якія распасціраюцца на паўднёвым усходзе да суседняга Мора Спакою. На ўсходзе размешчаны кратар Пасідоній. Цэнтр мора перасякае светлы прамень, які бярэ пачатак ад кратара Ціха. Ва ўсходняй частцы мора знаходзіцца сукупнасць некалькіх град (Нікола, Лістэра, Смірнова) і безназоўнага паўночнага ўчастка. Дадзенае ўтварэнне мае неафіцыйную назву Змяіны хрыбет і з'яўляецца цікавым аб'ектам для аматараў астраноміі. Самы буйны кратэр у Моры Яснасці — кратэр Бесэль дыяметрам 16 км, які размяшчаецца ў паўднёвай цэнтральнай частцы мора.
Мора Яснасці наведвалася экіпажам «Апалона-17», а таксама станцыяй «Луна-21», якая прылунілася ў паўднёвай частцы кратэра Лемана, размешчанага на ўсходняй ўскраіне Мора Яснасці на поўдзень ад Пасідонія, і даставіла на паверхню «Месяцаход-2». Гэты самаходны апарат перамяшчаўся па месячнай паверхні чатыры месяцы, праводзячы здымку фотапанарам мясцовасці, магнітаметрычныя вымярэнні і рэнтгена-флюарэсцэнтны аналіз грунту пераходнай зоны паміж марскім і мацерыковым раёнам.
Маскон
У Моры Яснасці знойдзены маскон — буйная станоўчая гравітацыйная анамалія. На прыведзеным графіку верхні сегмент уяўляе сабой тапаграфію мора — роўны нізкі раён. Ніжні сегмент паказвае змяненне сілы цяжару. Пік у цэнтры — маскон.
Літаратура
Литература
Спасылкі
Карта мора Яснасці