Іванаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Іванава. Мяжуе з Драгічынскім, Бярозаўскім, Івацэвіцкім і Пінскім раёнамі Брэсцкай вобласці, а таксама Валынскай вобласцю Украіны.

Іванаўскі раён адміністрацыйна падзелены на 10 сельсаветаў.

Геаграфія Плошча — 1547 км² (6 % ад усёй тэрыторыі вобласці). Працягласць раёна з захаду на ўсход складае 26 км, з поўначы на поўдзень — 60 км. 29 % тэрыторыі займаюць лясы (хваёвыя і бярозавыя). Працякаюць рэкі Ясельда, Няслуха, Самароўка, Піна, Піліпаўка і інш. Па тэрыторыі раёна праходзіць Дняпроўска-Бугскі канал. 11 азёр — Акуніна, Завышанскае, Белае, Пясчанае, Мотальскае і інш. Балота Аброўскае. На тэрыторыі Бродніцкага сельсавета знаходзіцца заказнік Завышанскі.

Гісторыя Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Іванава. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 19 сельсаветаў: Адрыжынскі, Варацэвіцкі, Гарбахскі, Глінненскі, Дзедавіцкі, Дружылавіцкі, Застружскі, Крытышынскі, Ляскавіцкі, Ляхавіцкі, Магільнаўскі, Махроўскі, Моладаўскі, Опальскі, Псышчаўскі, Рудскі, Сачэўскі, Стрэльненскі, Тышкавіцкі, утвораны гарадскі пасёлак Моталь. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Варацэвіцкі, Ляхавіцкі, Сачэўскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Моталь, тэрыторыя якога перададзена ў склад Дзедавіцкага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў Моталь, сельсавет перайменаваны ў МотальскіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 14 кастрычніка 1957 года да раёна далучаны Бродніцкі і Кротаўскі сельсаветы скасаванага Жабчыцкага раёна. 26 лютага 1958 года Застружскі сельсавет перайменаваны ў Дастоеўскі. 9 сакавіка 1959 года скасаваны Кротаўскі і Тышкавіцкі сельсаветыРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.. 25 снежня 1962 года Іванаўскі раён скасаваны, Адрыжынскі, Гарбахскі, Глінненскі, Дастоеўскі (за выключэннем шэрагу населеных пунктаў), Дружылавіцкі, Крытышынскі, Ляскавіцкі, Магільнаўскі, Махроўскі, Моладавіцкі, Мотальскі, Опальскі, Псышчаўскі, Рудскі, Стрэльненскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Іванава перададзены ў склад Драгічынскага раёна, Бродніцкі сельсавет і вёскі Атолчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скароцічы Дастоеўскага сельсавета перададзены Пінскаму раёну. 6 студзеня 1965 года Іванаўскі раён адноўлены ў ранейшых межах, уключаў гарадскі пасёлак Іванава, Адрыжынскі, Гарбахскі, Глінненскі, Дастоеўскі, Дружылавіцкі, Крытышынскі, Ляскавіцкі, Магільнаўскі, Махроўскі, Моладавіцкі, Мотальскі, Опальскі, Псышчаўскі, Рудскі, Стрэльненскі сельсаветы Драгічынскага раёна, Бродніцкі сельсавет і шэраг населеных пунктаў Ахоўскага сельсавета Пінскага раёнаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов БССР . 16 лістапада 1970 года Магільнаўскі сельсавет перайменаваны ў Снітаўскі. 11 сакавіка 1971 года гарадскі пасёлак Іванава набыў статус горада раённага падпарадкавання. 4 кастрычніка 1982 года Глінненскі сельсавет перайменаваны ў Залядынскі. 17 лютага 1986 года Залядынскі сельсавет скасаваны. 20 кастрычніка 1995 года горад Іванава і Іванаўскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 6 верасня 2000 года Стрэльненскі сельсавет перайменаваны ў Сачыўкаўскі. 26 чэрвеня 2013 года скасаваны Дастоеўскі, Дружылавіцкі, Крытышынскі, Псышчаўскі, Снітаўскі сельсаветыРешение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 287 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ивановского района Брестской области .

Насельніцтва У раёне 10 сельсаветаў, 102 сельскія населеныя пункты. Насельніцтва — 49,5 тыс. чалавек (2003), з іх сельскіх жыхароў — 33,1 тыс., гарадскіх — 16,4 тыс. чалавек. Па шчыльнасці насельніцтва ў вобласці раён займае трэцяе месца — 33 чалавекі. Усяго пенсіянераў — 15,8 тыс. чалавек. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна было 114 населеных пунктаў.

У раёне пражываюць прадстаўнікі 31 народа: беларусаў — 94,6 %, украінцаў — 2,8 %, рускіх — 2,3 %, іншых — 0,3 %.

Ганаровыя грамадзяне Напалеон Орда (1807—1883) — мастак. Мікалай Міронавіч Шыкалай Сяргей Аляксандравіч Ражкавец Сяргей Мікалаевіч Маркевіч Вячаслаў Мікалаевіч Кашталян Аляксей Трафімавіч Каўко Пётр Іванавіч Брыгадзін (1949, в. Моладава — 2021) — гісторык, міністр адукацыі Беларусі (2001—2003). Марыя Пятроўна Гарупа

Культура і адукацыя У раёне дзейнічаюць 56 агульнаадукацыйных школ, 2 вучэбна-вытворчыя камбінаты, дом моладзі, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, 23 дзіцячыя дашкольныя ўстановы. Тут ёсць таксама 47 дамоў культуры, 57 бібліятэк, 5 музычных школ.

Старшыні Іванаўскага райвыканкама з 16 мая 2019 — Анатоль Уладзіміравіч ТкачукЛукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 16.05.2019.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Афіцыйная старонка Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта Навіны Іванаўскага раёна на інфармацыйным партале Палесся Pinsk.tv

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1965 годзе