Іксіён () — аб’ект пояса Койпера. З’яўляецца адным з найбуйнейшых плутына (гэта значыць транснептунавым аб’ектам, арбіта якой падобная да арбіты Плутона). Як і Плутон, Іксіён знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе 2:3 з Нептунам (робіць два абароты вакол Сонца за той жа час, які неабходны Нептуну для трох абаротаў). Дыяметр Іксіёна складае 822 км Эксцэнтрысітэт арбіты — 0,2412. Вялікая паўвось арбіты — 39,5391 а. а. Афарбоўка аб’екта — умерана чырвоная, трохі чырванейшая, чым у Квавара. Альбеда вышэйшае (0,15) у параўнанні з класічнымі чырвонымі аб’ектамі — Кваварам (0,10) і Варуной (0,04). Апошнія вынікі спектраскапіі паказваюць на тое, што паверхня Іксіёна складаецца з сумесі цёмнага вугляроду і таліну — гетэрапалімера, утворанага пры апраменьванні клатратаў вады і арганічных кампанентаў.
Адкрыты 22 мая 2001 г., у 5 гад. 21 хвіл 24 с па Грынвічы, у чылійскай абсерваторыі Сера Талола (70W48, 30S10). Абвешчана пра адкрыццё 1 ліпеня 2001 г., у 3 гад. 44 хвіл па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтра малых планет (Смітсанаўская астрафізічная абсерваторыя, Кембрыдж, Масачусетс, ЗША). Абвешчана пра прысваенне імя «Іксіён» 28 сакавіка 2002 г., у 21 гад. 14 хвіл па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтра малых планет MPEC 2002-F64.
Нумар па каталогу малых планет: 28978.
Папярэдняе абазначэнне: .
Аб’ект названы ў гонар цара Іксіёна са старажытнагрэчаскай міфалогіі. thumb|left|Арбіта Іксіёна thumb|left|Разліковая арбіта Іксіёна.
Катэгорыя:Кандыдаты ў карлікавыя планеты Катэгорыя:Пояс Койпера Іксіён Катэгорыя:Астэроіды, якія перасякаюць арбіту Нептуна Катэгорыя:Астэроіды