Старасцень прыручайны (Tephroseris crispa, таксама завецца Попельнік кучаравы) — від раслін роду сямейства . Раней адносіўся да роду .

Апісанне Шматгадовая травяністая расліна з прамым баразнаватым, у верхняй частцы крыху галінастым, у ніжняй частцы нярэдка пурпуровым сцяблом вышынёй 20-60 см і кароткім тоўстым карэнішчам. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, лапатчастае, на верхавінцы тупое, па краях востразубчастае, на доўгіх, часам у 2-3 разы даўжэйшых за пласцінку, крылатых чаранках. Ніжняе сцябловае лісце на больш кароткіх чаранках, чым прыкаранёвае, верхняе — сядзячае, ланцэтападобнае, або вузкаяйкападобнае. Ліставыя пласцінкі зверху цёмна-зялёныя, знізу больш бледныя і каротка апушаныя. Абгортка аднарадная, злёгку апушаная. Язычковыя кветкі аранжава-жоўтыя. Кошыкі каля асновы са шматлікімі лінейна-ланцэтападобнымі прыкветнікамі і сабраны ў канцавое парасонападобнае суквецце з 4-15 промнямі. Плод — голая, карычневая, лінейна-падоўжная рабрыстая сямянка.

Распаўсюджанне

Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй і Усходняй Еўропы. У Беларусі від знаходзіцца ў ізаляваным лакалітэце на значнай адлегласці ад ўсходняй мяжы арэала. Знойдзены ў 1977 годзе у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласціСтарасцень прыручайны . Месцы росту: сырыя мшыстыя, парослыя хмызняком лугавіны з блізкім узроўнем грунтавых вод.

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 5-га выдання (2025), таксама быў уключаны ў першае і другое выданні (1981, 1993).

Спасылкі Растения Беларуси Постановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 9 июня 2004 г. № 14 «Об утверждении списков редких и находящихся под угрозой исчезновения видов диких животных и дикорастущих растений, включаемых в Красную книгу Республики Беларусь» Крестовник приручейный

Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Травы