Рак:
Рак — жывёла класа ракападобных. Рак — задыякальнае сузор’е. Рак — знак задыяка. Рак (карцынома) — анкалагічнае захворванне, від злаякаснай пухліны. Рак — паравоз. Рак — рака ў Славеніі. Ракі — страва. Рак (у прыслоўнай форме: ракам) — груба-прастамоўная назва пазіцыя на карачках. Метафарычна азначае наогул усякае зневажэнне, пакаранне, прычыненне нязручнасцей.
Асобы Павел Мікалаевіч Рак (1910—1944) — савецкі афіцэр, танкіст, Герой Савецкага Саюза. Штэпан Рак (нар. 1945) — чэшскі кампазітар і класічны гітарыст. Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі — беларускі публіцыст, рэдактар, паэт, грамадска-палітычны дзеяч.
У спорце Рак — фаза гульні ў рэгбі.
Гл. таксама Анкалогія — навука, якая вывучае прычыны, метады дыягностыкі, лячэння, прафілактыкі пухлінных захворванняў (іх папярэджанне, выяўленне і лячэнне). Ракетны Артылерыйскі Комплекс (РАК) Расійска-амерыканская кампанія (РАК). Рака — каўчэг з мошчамі святых у форме труны.