Міжнародны дзень студэнтаў — дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў, які адзначаецца 17 лістапада.
28 кастрычніка 1939 года ў занятай нацыстамі Чэхаславакіі пражскія студэнты і іх выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю, каб адзначыць гадавіну ўтварэння Чэхаславацкай дзяржавы. Войскі акупантаў разагналі дэманстрацыю, пры гэтым быў застрэлены студэнт медыцынскага факультэта Ян Оплетал, пахаванні якога перараслі ў акцыю пратэсту. Дзясяткі дэманстрантаў былі арыштаваны. 17 лістапада немцы рана раніцай атачылі студэнцкія інтэрнаты. Больш за 1200 студэнтаў было арыштавана і пасаджана ў канцлагер. Дзевецярых студэнтаў і актывістаў студэнцкага руху пакаралі смерцю ў засценках турмы.
Праз два гады ў Лондане прайшла Міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць нацызму, на якой было вырашана ў гонар загінулых штогод адзначаць гэту дату як Дзень студэнта.
Гл. таксама Міжнародны саюз студэнтаў Таццянін дзень Дзень студэнта Балгарыі Студэнцкае самакіраванне
Спасылкі
Міжнародны дзень студэнтаў Міжнародны дзень студэнта (каляндар свят)
Катэгорыя:Святы 17 лістапада Катэгорыя:Святы паводле алфавіта Катэгорыя:Міжнародныя дні ААН Катэгорыя:Студэнцтва Катэгорыя:Чэхаславакія ў Другой сусветнай вайне