Дамініён Пакістан () — федэратыўная дзяржава ў Паўднёвай Азіі, якая існавала з 1947 па 1956 год.
Гісторыя Дзяржава ўзнікла пры падзеле Брытанскай Індыі на Індыйскі саюз і Дамініён Пакістан і ўключала тэрыторыі сучасных Пакістана і Бангладэш. Адносіны новага пераважна мусульманскага дамініёна з Індыяй практычна адразу ж азмрочыла Першая інда-пакістанская вайна, за якой рушылі ўслед новыя тэрытарыяльна-рэлігійныя канфлікты, падчас якіх мільёны чалавек з абодвух бакоў загінулі ці сталі бежанцамі. З-за крайняй рэлігійнай радыкалізацыі рэгіёна і яго амаль татальнай ісламізацыі ў першыя гады дэкаланізацыйнага працэсу, Пакістанскаму дамініёну не ўдалося захаваць свецкі характар грамадства, і ў 1956 ён цалкам вызваліўся з-пад намінальнага Брытанскага кантролю, ператварыўшыся ў цалкам суверэнную Ісламскую рэспубліку Пакістан. У 1971 годзе, у выніку вайны за незалежнасць, Усходні Пакістан у сваю чаргу стаў незалежным, ператварыўшыся ў сучасную рэспубліку Бангладэш.
Федэрацыя Дамініён падзяляўся на 5 правінцый: Усходняя Бенгалія Заходні Пенджаб Белуджыстан Сінд Паўночна-Заходняя памежная правінцыя.
Таксама ў дамініён уваходзілі некаторыя княствы.
Кіраванне Кожная з правінцый мела ўласнага губернатара, зацверджанага генерал-губернатарам Пакістана, які прадстаўляў брытанскага манарха.
Літаратура Read, A. and Fisher, D. (1997). The Proudest Day: India's Long Road to Independence. New York: Norton.
Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Пакістана Катэгорыя:Гісторыя Бангладэш Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Індыі