Пра сына рэгента гл. Людовік дэ Бурбон, герцаг Арлеанскі

Людовік Арлеанскі (;  — , Парыж) — герцаг Арлеанскі з 1392 года, граф дэ Бамон і дэ Шато-Цьеры, герцаг Турэні з 1386 года, герцаг дэ Валуа, граф Ангулема з 1394 года, граф Перыгора з 1400 года, граф Дро з 1401 года, граф Суасона з 1404 года, герцаг Люксембурга з 1407 года. Сын караля Францыі Карла V Мудрага з дынастыі Валуа і Жанны, дочкі П’ера I дэ Бурбона, брат Карла VI Вар’ята. Яго нашчадак стаў каралём Францыі пад імем Францыска I.

Забіты 23 лістапада 1407 года на Старой Храмавай вуліцы ў Парыжы Раулем д’Анкетанвілем па замове свайго ворага Жана Бясстрашнага

Сям’я Жонка: з 1389 года Валянціна Вісконці д'Асці (1366—1408). Ад шлюбу 10 дзяцей, у тым ліку: Карл Арлеанскі (1394—1465), герцаг Арлеанскі, паэт. Філіп Арлеанскі (1396—1420), граф дэ Верцю Жан II Добры (1404—1467), граф Ангулемскі Маргарыта Арлеанская (1406—1466)

Пазашлюбная сувязь: Марыета д’Энгіен (каля 1380 — каля 1407), адзін сын: Жан дэ Дзюнуа (23 лістапада 1402 — 24 лістапада 1468) — выбітны французскі военачальнік.

Літаратура Вадим Устинов, «Столетняя война и войны роз», М.: АСТ, 2007.

Катэгорыя:Герцагі Арлеанскія Катэгорыя:Валуа Катэгорыя:Постаці Стагадовай вайны Катэгорыя:Графы ангулемскія Катэгорыя:Герцагі люксембургскія Катэгорыя:Графы суасонскія Катэгорыя:Герцагі Турэньскія