Роберт I Добры (верасень — , Мансур, ) — сын французскага караля Людовіка VIII Льва і Бланкі Кастыльскай, брат Людовіка IX Святога. Заснавальнік дому Артуа, які загас у 1472 годзе.
Біяграфія
У 1237 годзе ажаніўся з Мацільдай Брабанцкай (1224—1288), дачкой брабанцкага герцага Генрыха II і нямецкай прынцэсы Марыі Гогенштаўфен. Да вяселля Людовік IX дараваў яму ў леннае валоданне графства Артуа.
Роберт прымаў актыўны ўдзел у крыжовых паходах свайго брата і праявіў адвагу і храбрасць. У 1250 годзе ў Егіпце ён з невялікім атрадам на плячах у мусульман уварваўся ў крэпасць Мансур. Але ворагі паспелі зачыніць вароты і адрэзалі Роберта ад асноўных сіл. Ён быў разадраны туркамі.
Жонка Роберта тады была цяжарная і праз некалькі месяцаў нарадзіла сына Роберта II Высакароднага, які стаў другім графам Артуа. Акрамя яго, у Роберта I была яшчэ дачка Бланка (1248—1302), якая ў першым шлюбе была за наварскім каралём Генрыхам Талсцім, а ў другім — з Эдмундам Гарбатым, 1-м графам Ланкастарскім (Англія). Яе дачка ад першага шлюбу стала жонкай французскага караля Філіпа IV Прыгожага, а дзякуючы другому шлюбу Бланка стала адной з родапачынальніц англійскай каралеўскай дынастыі Ланкастэраў.
Літаратура Leese, Thelma Anna, Blood royal: issue of the kings and queens of medieval England, 1066—1399, Heritage Books Inc., 2007. Masson, Gustave, The story of mediæval France: from the reign of Hugues Capet to the beginnings of the sixteenth century, G.P.Putnam's Sons, 1888.
Катэгорыя:Дом д’Артуа Катэгорыя:Графы д’Артуа Катэгорыя:Удзельнікі Сёмага крыжовага паходу