Хумус — яўрэйская закуска з нутавага (гарохавага) пюрэ. У склад хумуса звычайна ўваходзіць таксама аліўкавы алей, часнок, папрыка, лімонны сок і тахіні (кунжутная паста). Разам з ім могуць падавацца разнастайныя саленні, а таксама аладкі і піты. Лыжка і відэлец, як правіла, да хумуса не падаюцца.
Распаўсюджванне Хумус асабліва папулярны на Кіпры і ў краінах Блізкага Усходу, такіх як Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя. У ЗША з'яўленне шырокага асартыменту хумуса паўплывала на папулярызацыю гэтага прадукта.Артыкул пра хумус у «Нью-Ёрк Таймс»
Хумус таксама папулярныХумус: хутка і ў Макдональдсе? ва ўсім свеце сярод вегетарыянцаў і людзей, якія не могуць ужываць у ежу глютэн і прадукты, якія змяшчаюць яго.
Прыгатаванне Гатуюць хумус з аднайменнай бабовай расліны, якую ў Еўропе пераважна называюць нутам — турэцкім гарохам, а ў Турцыі — проста гарохам. Сыры хумус вараць, а потым дробна-дробна сціраюць. Занятак традыцыйна жаночы, але патрабуе немалой сілы, цярпення і вопыту.
Лічыцца, што хумус смачней, калі дбайна ён зацёрты. У працэсе гатавання ў бабовую кашыцу дадаюць аліўкавы алей, лімонны сок і тахіні (пасту з кунжуту).
Хумус гатуюць у розных кутках свету па-рознаму. Існуе вялікая колькасць відаў хумуса: з часнаком, лімонам, з зелянінай, з вострымі ноткамі.
Гэтую карысную страву можна мазаць на хлеб, дадаваць у фалафель, у рыс, выкарыстоўваць у якасці падліўкі да печанай бульбы або ўжываць проста так.
Літаратура Боровская Э. Еврейская кухня / Боровская Э. - М.: Эксмо, 2012. - 320 с.: ил. ISBN 978-5-699-56247-3
Спасылкі
Катэгорыя:Вегетарыянская кухня Катэгорыя:Грэчаская кухня Катэгорыя:Ліванская кухня Катэгорыя:Егіпецкая кухня Катэгорыя:Арабская кухня Катэгорыя:Ізраільская кухня Катэгорыя:Закускі Катэгорыя:Бутэрбродныя пасты Катэгорыя:Левантыйская кухня Катэгорыя:Стравы з бабовых