Канапля́нка — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, ў басейне ракі Обаль, за 26 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Роўнае. Размешчана на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Казьянскі.

Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,58 км, найбольшая шырыня 0,21 км. Даўжыня берагавой лініі 1,38 км. Плошча вадазбору 3,42 км². Катлавіна Канаплянкі выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, пад хмызняком. Берагавая лінія умерана звілістая. Берагі пераважна нізкія і месцамі забалочаныя. Да паўночна-заходняга берага прымыкае забалочаная пойма. Зарастае слаба. У возера ўпадаюць 2 ручаі.

Літаратура

 — С. 470.

Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Всё озёра Белоруссии. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Шумілінскага раёна Катэгорыя:Басейн Обалі