Катале́ктыка () — тэрмін традыцыйнай стопнай метрыкі, які абазначае супадзенне або несупадзенне заканчэння вершаванага радка са стапой. Калі апошняя стапа карацейшая за астатнія стопы вершаванага радка на адзін ці два ненаціскныя склады — гэта каталектычны верш, або ўласна каталектыка. Калі апошняя стапа мае на адзін ці некалькі ненаціскных складоў больш, чым папярэднія стопы вершаванага радка, утвараецца гіперкаталектычны верш, або гіперкаталектыка. У сучасным вершазнаўстве такой класіфікацыяй заключных стопаў карыстаюцца рэдка. Звычайна гавораць пра характар клаўзулаў у вершы (мужчынскія, жаночыя, дактылічныя ці гіпердактылічныя).
Літаратура Кузнецов А. Е. Латинская метрика. — С. 220, 226;
Катэгорыя:Антычная метрыка Катэгорыя:Метрычнае вершаскладанне Катэгорыя:Метрыка Катэгорыя:Паэзія Катэгорыя:Сілаба-танічнае вершаскладанне