Касцёл Гіяцынта (Рыцарскі дом) — гатычны каменны будынак у Выбаргу на вуліцы Воднай Заставы.
Гісторыя Самая старая частка цяперашняга комплексу, будынак манастырскай школы, быў пабудаваны напачатку XVI стагоддзя да перапланіроўкі горада ў сярэдзіне XVII стагоддзя.
Рыцарскі дом У сярэдзіне XVII стагоддзя будынак быў перабудаваны. З таго перыяду выкарыстоўвалася як дваранскі сход горада і звалася Рыцарскім домам.
У 1710 годзе горад быў узяты рускімі войскамі. У 1721 годзе горад і суседнія землі былі далучаны да Расійскай імперыі.
Прыход Св. Гіяцынта У 1799 годзе братам Мальтыйскага ордэна, заступнікам якога стаў імператар Павел I, было прадпісана прыняць на сябе акармленне прыходу Св. Гіяцынта ў ВыбаргуТри века Санкт-Петербурга. Девятнадцатый век. Книга 4: М-О. Будынак быў перададзены прыходу і з 1802 года ў ім размяшчаўся касцёл Святога Гіяцынта. Пасля ўсталявання расійскай улады ў 1809 годзе на ўсёй тэрыторыі Фінляндыі і ўтварэння Вялікага Княства Фінляндскага ў распараджэнні святароў выбаргскага прыходу апынуліся ўсе каталікі Фінляндыі. Да 1860 года ў Выбаргу служылі святары дамініканскага ордэна з Літвы. Пасля паражэння Фінляндыі ў Савецка-фінскай вайне (1939—1940) прыход спыніў сваё існаванне.
Паваенны перыяд У 1970 годзе была праведзена рэстаўрацыя будынка, арыентаваная на вяртанне знешняга выгляду Рыцарскага дому (дваранскага сходу) і ліквідацыю пазнейшых перабудоў культавага збудавання. У ім размясцілася заснаваная ў 1969 годзе Дзіцячая мастацкая школа, якая з 2003 года перамешчана ў будынак музейнага цэнтра Эрмітаж-Выбарг. У наш час — карцінная галерэя.
У 1995 годзе будынак атрымаў статус аб'екта культурнай спадчыны РФ федэральнага значэнняУказ Прэзідэнта РФ № 176 ад 20.02.1995.
Агароджа Каваная агароджа касцёла Гіяцынта раней належала Старому кафедральнаму сабору і ўключана ў рэестр аб'ектаў культурнай спадчыны.
Спасылкі
Касцёл св. Гіяцынту на Ristikivi.ru
Катэгорыя:Храмы Выбарга Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ленінградскай вобласці Катэгорыя:Каталіцтва ў Фінляндыі Катэгорыя:Каталіцкія храмы Расіі Катэгорыя:Храмы Святога Гіяцынта Катэгорыя:Помнікі архітэктуры Расіі Катэгорыя:1799 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Расіі