thumb|Карэкцыя міяпіі пры дапамозе дваякаўвагнутай лінзы. Блізарукасць (міяпія; — заплюшчваць + вока) — невыразнае бачанне аддаленых рэчаў праз сыходжанне паралельных прамянёў ад іх перад сятчаткай вока. Найчасцей узнікае ў школьным узросце. Паводле ступені цяжкасці адрозніваюць слабую (да 3 дыёптрыяў), сярэднюю (да 6 дптр) і высокую (звыш 6 дптр). У Беларусі ад немачы пакутуе да 30% школьнікаў. Вядзе да разрыву і адслаення сятчаткі, страты працаздольнасці па зроку.
Папярэджанне Прадухіленню хваробы спрыяюць заняткі бадмінтонам, лыжным спортам, плаваннем і тэнісам. Харчаванне мусіць мець устойлівы расклад і мае ўключаць абрыкосы, брусніцы, журавіны, кефір, масла, мяса індыка і труса, печань, пятрушку, сыр, таматы, тварог, чарніцы, шпінат і ялавічыну. Падчас зрокавай працы адлегласць ад кнігі да вачэй мае складаць 35 см. Чытаць і пісаць варта толькі седзячы з роўнай паставай спіны і асвятленнем. Таксама варта ўнікаць чытання лежачы на жываце і ў паездцы. На кожныя паўгадзіны зрокавай працы мае прыпадаць 10 хвілін адпачынку без прагляду тэлевізара і сядзення за камп’ютарам. Прагляд тэлеперадач дашкольнікамі варта абмяжоўваць 30 хвілінамі, малодшымі школьнікамі — 1 гадзінай, 5-9-класнікамі — 1,5 гадзіны, старшакласікамі — 2 гадзіны.
Прычыны Развіццю хваробы спрыяюць стрэс, загрузка зрокавай працай на блізкай адлегласці, алергія.
Праявы thumb|Зрок пры блізарукасці
Хвароба праяўляецца ў неабходнасці разглядання на блізкай адлегласці, што стамляе вочы, развівае мышачную і дастасавальную слабасць зрока, разыходную касавокасць і спазмы дастасавання вачэй. У наступным узнікаюць расцяжэнні, дыстрафія, кровазліццё, разрывы і адслаенне сятчаткі.
Гл. таксама Дальназоркасць
Спасылкі
Катэгорыя:Захворванні вачэй