Алег Чэслававіч Буткевіч (нар. , Герасімова, Браслаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі рымска-каталіцкі дзеяч, Біскуп Віцебскі (з 2013 года). Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (з 14 красавіка 2021 года)Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Біяграфія Нарадзіўся 18 сакавіка 1972 года ў Браславе. Бацька, Чэслаў Буткевіч, быў шматгадовым старшынёй браслаўскай парафіяльнай радыУ Браславе развіталіся з Чэславам Буткевічам — татам біскупа Алега і сясцёр Алы і Ганны, эўхарыстак.
Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынер-механік. Падчас вучобы ў Мінску наведваў службы свайго земляка, кс. Міхала Сапеля. Затым паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994). Яго духоўнымі айцамі ў семінарыі былі кс. Міхал Варанецкі, кс. Тадэвуш Вышыньскі, кс. Ежы Лявінскі. «Гледзячы на гэтых людзей я разумеў, што хрысціянства і служэнне Богу вартыя таго каб прысвяціць гэтаму жыццё», — згадвае сваіх духоўнікаў біскуп Буткевіч. Прэсвітарскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 года; прасвітар Віцебскай дыяцэзіі. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Мёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 года выконвае абавязкі пробашча парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску і Віцебскага дэкана.
29 лістапада 2013 года прызначаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне здзейсніў апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці 18 студзеня 2014 года.
3 чэрвеня 2015 года Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала біскупа Алега Буткевіча сваім віцэ-старшынёй. 14 красавіка 2021 года ён быў абраны старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
Погляды 12 жніўня 2020 года, у час гвалтоўных разгонаў пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, выступіў са зваротам, дзе сярод іншага заявіўКаталіцкі біскуп Віцебска: Пабудаваныя на крыві сістэмы ў гісторыі ніколі не былі трывалымі:
У гэтым жа звароце віцебскі біскуп напісаў:
Сям’я Мае дзвюх малодшых сясцёр Алу і Ганну — абедзве манашкі-еўхарысткіПапа Францішак прызначыў трох маладых біскупаў-беларусаў. У біскупа Віцебскага і абедзве сястры — манашкі.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Браславе Катэгорыя:Біскупы віцебскія Катэгорыя:Постаці Наваполацка Катэгорыя:Постаці Мёраў Катэгорыя:Постаці Бешанковічаў Катэгорыя:Постаці Улы Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Выпускнікі БДАТУ