Барыс Барысавіч Цітовіч (28 чэрвеня 1948, Коркіна, Расія — 20 кастрычніка 2021) — беларускі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся 28 чэрвеня 1948 года ў Коркіне, Чалябінская вобласць Расіі.

У 1972 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, манументальным жывапісе, іканапісе і скульптуры. Член Беларускага саюза мастакоў з 1979 годаhttp://belartunion.by/mastaki.html // Беларускі саюз мастакоў.

Быў галоўным мастаком музейнага комплексу «Дудуткі»http://vilmuseum.by/about/about-the-staff/ // Вілейскі краязнаўчы музей. З ліпеня 2005 года працаваў навуковым супрацоўнікам з Вілейскага краязнаўчага музея па стварэнні мемарыяльнага комплексу, прысвечанага падзеям Першай сусветнай вайны ў вёсцы Заброддзе Нарачанскага сельсавета Вілейскага раёна. Вёў адукацыйную работу з моладдзю ў Вілейскім краязнаўчым музеі

Жыў у вёсцы Заброддзе на Вілейшчыне. Памёр 20 кастрычніка 2021 годаПамёр заснавальнік музея Першай сусветнай у Заброддзі, на Вілейшчыне, мастак Барыс Цітовіч .

Творчасць Аўтар ілюстрацый да кніг «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» (абедзве 1973), «Завеі, снежань» (1978) Івана Мележа, «Дзве аповесці» Віктара Казько (1977), «Пушча» Віктара Карамазава (1979), «Марат Казей» Петруся Броўкі (1980), зборнік вершаў і паэм «Песня свабоды» Янкі Купалы (1982) на малдаўскай мове, «Летуценнік», «Смутак белых начэй» абедзве (1985) Івана Навуменкі, «Ля крыніцы: Аповесці» Янкі Брыля (1986), «Зеніт» Івана Шамякіна (1987) і інш.; графічных серый «Памяці Брэста» (1975), «Поры года» (1978), «Салдацкім удовам прысвячаецца» (1981), «Мае аднавяскоўцы» (1982), «Сялянскі накцюрн» (1983), «Тыя, хто перанёс вайну» (1985), «Хроніка з нататкамі на палях» (1986), серыі помнікаў ахвяр 1-й і 2-й сусветных войнаў у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, роспісу Свята-Ціханаўскай царквы ў Вілейцыhttp://www.rh.by/by/153/20/4103/ Лекцыю аб іканаграфіі правядзе Барыс Цітовіч // «Рэгіянальная газета», абразоў, мемарыяльнай капліцы ў вёсцы Заброддзе Вілейскага раёна.

Адзін са стваральнікаў (разам з жонкай Валянцінай) і мастак-пастаноўшчык (з 1975) Нарачанскага ўзорнага дзіцячага тэатра Ялінка ў вёсцы Нароча Вілейскага раёна.

Сям’я Бацька скульптара і калекцыянера Данілы Цітовічаhttp://www.rh.by/by/108/250/2736/ Цітовіч Даніла // «Рэгіянальная газета».

Літаратура

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Іканапісцы Беларусі Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі