Фо (в’етн. phở) — страва в’етнамскай кухні, суп з локшынай, у які пры сервіроўцы дадаюць ялавічыну або кураціну, часам кавалачкі смажанай рыбы або рыбныя шарыкі. У першым выпадку страва носіць назву фо бо (в’етн. phở bò), а ў другім — фо га (в’етн. phở gà),Johnathon Gold Pho Town; Noodle stories from South El Monte Dec. 12-18 2008 LA Weekly у трэцім — фо ка (в’етн. phở cá). Локшыну для супу звычайна робяць з рысавай мукі. Страву ўпрыгожваюць азіяцкай разнавіднасцю базіліка, мятай, лаймам і праросткамі бабоў мунг. Страва асацыюецца з Ханоем, дзе ў 1920-х адкрыўся першы рэстаран фо.

Гісторыя

Фо з’явіўся ў пачатку XX стагоддзя ў паўночнай частцы В’етнама. Верагодна, фо з’явіўся на паўднёва-захадзе ад Ханоя, у Намдзінь, і на яго з’яўленне паўплываў французскі каланіяльны ўрад (да яго каровы лічыліся працоўнымі жывёламі, і ў ежу іх не выкарыстоўвалі). Першапачаткова фо прадавалі ў скрынках, а ў 1920-х у Ханоі адкрыўся першы рэстаран, які спецыялізуецца на фо.«Why is Pho Top Dish» , Saigon Times Weekly, No. 10. December 2004, reprinted at Pho 24 website.

Фо, прыгатаваны з ялавічынай, з’явіўся каля 1930 года. Фо з курацінай з’явіўся ў 1939 годзе, магчыма, таму, што ялавічына не прадавалася на рынках па панядзелках і пятніцах у той час.

Пасля падзелу В’етнама ў 1954 годзе, больш за мільён чалавек збеглі ў Паўночны В’етнам на поўдзень. Фо, раней непапулярны на поўдні, стаў карыстацца попытам. Новыя змены ў мясе і булёне, а таксама дадатковыя гарніры, такія як лайм, парасткі фасолі, в’етнамскі базілік (húng quế), і соус хойсін (tương đen), не будучы болей абмяжоўванымі паўночнымі кулінарнымі традыцыямі, сталі звычайнай ежай.

Верагодна, самая ранняе згадка пра фо ў еўрапейскіх краінах знаходзіцца ў кнізе 1935 года «Рэцэпты народаў свету» () аўтарства графіні Морфі. У кнізе фо апісваецца як «анамскі суп, які падаецца высокім гасцям, … гатуецца з ялавічыны, цялячых костак, цыбулі, лаўровага ліста, солі і перцу і ныокмама».

Падчас Вайны ў В’етнаме бежанцы распаўсюдзілі фо па ўсім свеце. Асабліва папулярны ў буйных гарадах са значнай колькасцю в’етнамскага насельніцтва, напрыклад, у Парыжы, на заходнім узбярэжжы Канады (Ванкувер, Вікторыя),«For Fantastic Pho, The Proof is in the Soup», Georgia Straight. April 2008. у Тэхасе , Новым Арлеане, у Арланда, Фларыдзе «Area Neighborhoods — a Snapshot Of Orlando’s History and Vitality» і ў Вашынгтоне; у імігранцкіх заходніх раёнах Сіднэя і Мельбурна. У 2011 годзе фо названы кампаніяй CNN 28-й самай смачнай стравай свету ().CNN Go. World’s 50 most delicious foods . 21 ліпеня 2011. Праверана 12 студзеня 2017.

Спасылкі

Інтэрв’ю пра фо з поварам в’етнамскага кафэ Bloom, Dan. «What’s that Pho? — French loan words in Vietnam hark back to the colonial days» // Taipei Times, 29.05.2010 Pho Ha Noi // VietnamWiki.net. «Pho Hanoi», Vietnam Travel Wiki,December 28, 2009 Lam, Andrew. Surprising locations to find phở, «Pho», All Things Considered, National Public Radio, September 2, 1999 Norris, Michele. «From Pho to Fast Food, an Immigrant’s Tale», All Things Considered, National Public Radio, February 6, 2007 Biography of Bich Minh Nguyen Prakash, Snigdha. «Pho Sells», Morning Edition, National Public Radio, June 3, 2002. Campbell soup markets phở Sullivan, Michael. «Vietnamese Pho Chain Takes on U.S. Competition», Morning Edition, National Public Radio, March 20, 2007. Introduction of chain restaurant in the USA Vietnam Food. Different types of Pho and famous Pho restaurants in Hanoi. Pho (Noodle Soup) — Introduction The Price Tag on the World’s Most Expensive Bowl of Soup? $5,000

Катэгорыя:В’етнамская кухня Катэгорыя:Супы Катэгорыя:Фастфуд Катэгорыя:Вулічная ежа