Віктар Іванавіч Вярсоцкі (, г. — ) — беларускі жывапісец і педагог. Заслужаны настаўнік БССР (1966).
Біяграфія Нарадзіўся 27 чэрвеня 1923 года ў Мінску. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. У 1951 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1951 года. На педагагічнай працы з 1952 года.
У 1968 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, дзе вучыўся ў В. Волкава, І. Ахрэмчыка, Х. Ліўшыца і Н. Воранава.
З’яўляецца ўдзельнікам мастацкіх выставаў з 1951 года. У 1962—1972 гадах выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы. Старшыня праўлення Мастацкага фонду БССР з 1977 года.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года.
Жыў у Мінску. Памёр года.
Творчасць Працуе ў жанры лірычнага, гарадскога і мемарыяльнага пейзажу. Сярод работ: «Нёман скрозь стагоддзі», «Нарач», «Мой Мінск», «Венецыя», «Беларускія прасторы», «Вясна», «Край лясоў і азёр», «Ліпеньская навальніца», «Дуб А. Міцкевіча ў Шчорсах», «Аўтастрада» (1951), «Гарадскі пейзаж» (1955), «Дарогі Міншчыны» (1971), «Над Свіслаччу цішыня» (1972), «Вечар. Бярэзіна» (1979), а таксама нацюрморт «Ружы». Тэме вайны прысвечаны палотны «Хатынь. Рэквіем» (1967), «У Варшаве 17 студзеня 1945 года» (1974). Стварыў серыю карцін «Па Ленінскім месцах за мяжой» (1970): «Парыж. Вуліца Мары-Роз», «Лондан. Джон-стрыт увечары», «Дом, дзе друкавалася газета „Іскра“».
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Гродзенскай, Мазырскай, Пінскай, Ялцінскай і Ульянаўскай карцінных галерэях, а таксама ў Нацыянальным музеі Эфіопіі ў Адыс-Абебе.
Узнагароды Ганараваны званняў Заслужаны настаўнік Беларусі (1966), Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1980)Вярсоцкі, Віктар Іванавіч (1923—2004).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Барыс Крэпак Камбат вызваляў Варшаву… // Культура, № 3 (1495) 16.01.2021 — 22.01.2021 г. Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Музейный комплекс «Дорога памяти»
Катэгорыя:Заслужаныя настаўнікі БССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы Катэгорыя:Афіцэры СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі Беларусі XXI стагоддзя