«До́ктар Жыва́га» () — кінастужка рэжысёра Дэвіда Ліна, створаная па матывах аднайменнага рамана Барыса Пастарнака. Адна з найбольш паспяховых карцін у гісторыі кінастудыі MGM. Карціна завяршыла гістарычную трылогію галоўных прац у фільмаграфіі Дэвіда Ліна: «Мост цераз раку Квай», «Лоўрэнс Аравійскі» і «Доктар Жывага».
Сюжэт апавядае пра лёс паэта і ўрача Юрыя Жывага ў перыяд прыблізна з 1902 па 1929 гады. Усе падзеі карціны адбываюцца спачатку ў Расіі і затым у СССР. Драме ўнутры любоўнага трохвугольніка галоўных герояў супрацьпастаўлены гістарычны пералом войн і рэвалюцый, праз якія прайшла дзяржава. Сацыяльны падтэкст, звязаны з забароненым у СССР раманам Барыса Пастарнака, руская тэма, закранутая ў сюжэце — выклікалі значны рэзананс ва ўсім свеце. Папулярнасць набыў саўндтрэк карціны, напісаны Марысам Жарам.
Карціна мела значны касавы поспех — яна зарабіла ў міжнародным пракаце каля 200 млн долараў. У спісе найбольш паспяховых у пракаце ў ЗША карцін за ўсю гісторыю кіно яна займае 8 месца. Паспяховы пракат выратаваў кампанію MGM ад фінансавага крызісу, у якім яна знаходзілася ў другой палове 1960-х гадоў. Праца Дэвіда Ліна заслужыла, галоўным чынам, адмоўныя водгукі крытыкаў, якія засталіся незадаволены рэжысёрскім рашэннем, зацягненасцю і залішняй меладраматычнасцю сюжэту. Расійскія крытыкі адзначылі слабую аўтэнтычнасць, мноства памылак і кічавых эпізодаў па ходзе сюжэту. Нягледзячы на гэта, стужка была высока ацэнена прэстыжнымі кінаўзнагародамі, атрымаўшы 5 прэмій «Оскар» і 5 прэмій «Залаты глобус».
Крыніцы
Літаратура
на англійскай мове
на рускай мове
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы пра Першую сусветную вайну Катэгорыя:Экранізацыі літаратурных твораў Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Марыс Жар Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма