Апостальская адміністратура — тэрытарыяльная адзінка ў Рымска-Каталіцкай Царкве, якая функцыянуе амаль як дыяцэзія. Апостальская адміністратура ўсталёўваецца ў тых выпадках, калі па якіх-небудзь сур'ёзных прычынах паўнавартасная дыяцэзія не можа быць заснавана (Кодэкс кананічнага права, глава 371 § 2). У ліку магчымых прычын могуць фігураваць нявызначанасць межаў дыяцэзіі ў сувязі з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі дзяржаў адна да адной, складанасці ў адносінах паміж Царквой і дзяржавай і інш.

У наш час у Каталіцкай царкве існуюць 10 апостальскіх адміністратур, з іх 7 — лацінскага абраду, 2 — візантыйскага і 1 — персанальная адміністратура каталікоў-традыцыяналістаў.

Апостальская адміністратура для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі Апостальская адміністратура Атырау (Казахстан) Апостальская адміністратура Каўказа (Грузія і Арменія) Апостальская адміністратура Эстоніі Апостальская адміністратура Кыргызстана Апостальская адміністратура Прызрена (Косава) Апостальская адміністратура Узбекістана (Узбекістан) Апостальская адміністратура Харбіна (Кітай) Апостальская адміністратура Паўднёвай Албаніі — адміністратура візантыйскага абраду, якая адносіцца да Албанскай каталіцкай царквы Персанальная апостальская адміністратура Св. Жана Мары Віянея — адміністратура без тэрытарыяльных меж, сфарміравана Папам Янам Паўлам II у 2002 годзе для групы бразільскіх традыцыяналістаў, якія былі членамі Святарскага брацтва Св. Пія X і аднавілі зносіны са Святым Прастолам.

Гл. таксама Адміністратар, каталіцтва Апостальская адміністратура Масквы Апостальская Адміністратура Ленінграда

Літаратура Католическая энциклопедия. Т.1. Издательство францисканцев. М, 2002

Спасылкі Спіс апостальскіх адміністратур

Катэгорыя:Кананічнае права *