Баляслаў Эўзебіюш Масціцкі (; , Высоке-Мазавецке — , ваколіцы Лунінца) — польскі ваенны, палкоўнік.

Біяграфія Скончыў афіцэрскую школу ў 1902 годзе. Пасля ў расійскім войску.

Першы камандзір Крэавецкага ўланскага палка. Удзельнік Руска-японскай і Першай сусветнай вайны. На апошняй — у складзе Першага Польскага Корпуса Доўбар-Мусніцкага.

Загінуў ад рук бальшавікоў і ўзброеных сялян 18 лютага 1918 каля Лунінца пры спробе перайсці лінію руска-нямецкага фронту. Яго рэшткі былі спецыяльна адшуканыя і пахаваны ў Мінску ў кафедральным касцёле. У 1921 перавезены ў Варшаву ў Касцёл Святога Крыжа. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Virtuti Militari.

Спасылкі Памятны знак на месцы забойства Баляслава Эўзебіюша Масціцкага.

Катэгорыя:ваенныя Польшчы Катэгорыя:Узнагароджаныя ордэнам Віртуці Мілітары Катэгорыя:Памерлі ў Лунінцы Катэгорыя:Загінулі ў баі Катэгорыя:Пахаваныя ў Мінску Катэгорыя:Пахаваныя ў Варшаве