Чэмпіянат свету 2007 (, таксама вядомы як 888.com World Snooker Championship 2007 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 21 красавіка па 7 мая 2007 года на арэне тэатра Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 73-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія 888 Holdings у другі раз спансавала чэмпіянат свету. Прызавы фонд турніру склаў £941,000, з якіх £220,000 атрымаў пераможца.

У асноўнай частцы турніру гулялі 32 снукерысты, з якіх 16 займалі вышэйшыя месцы ў афіцыйным рэйтынгу.

Дзеючы чэмпіён свету Грэм Дот прайграў у першым раўндзе Яну Мак-Калаху — 7:10. Такім чынам, ён стаў чарговым чэмпіёнам свету, які стаў ахвярай «праклёну Крусібла» і не змог абараніць свой тытул. Джон Хігінс здабыў свой другі тытул чэмпіёна свету, выйграўшы ў фінальным матчы Марка Сэлбі, які патрапіў на чэмпіянат з кваліфікацыі, з лікам 18:13.

Асноўная сетка

Спасылкі

Чэмпіянат свету 2007 на Snooker.org Статыстыка чэмпіянату свету 2007 на CueTracker.net

Катэгорыя:Чэмпіянат свету па снукеры Катэгорыя:2007 год у снукеры Катэгорыя:Спорт у Англіі ў 2007 годзе Катэгорыя:Снукерны сезон 2006/2007 Катэгорыя:Снукерныя турніры ў Англіі Катэгорыя:2007 год у Шэфілдзе Катэгорыя:Красавік 2007 года Катэгорыя:Май 2007 года