Берта Майсееўна Сосіна-Ізраі́цель (,  — , ) — беларуская вучоная ў галіне рэнтгеналогіі. Доктар медыцынскіх навук (1951), прафесар (1952). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).

Біяграфія Скончыла медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928). Асістэнт кафедры рэнтгеналогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1934—1939). Загадчыца курсам рэнтгеналогіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1939—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны дацэнт курса рэнтгеналогіі Новасібірскага медыцынскага інстытута (1941—1944), адначасова кансультант ваеннага шпіталя. Дацэнт, загадчыца курсам рэнтгеналогіі пры кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1944—1951). Загадчыца кафедры рэнтгеналогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1951—1977).

Старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства рэнтгенолагаў (1961—1977); член праўлення Усесаюзнага таварыства рэнтгенолагаў і радыёлагаў.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па пытаннях функцыянальнай рэнтгенадягностыкі пашкоджанняў органаў стравання і сардэчна-саcудзістай сістэмы.

Навуковыя працы «Расстройство ритма сердца в рентгенокимографическом изображении», з сааўт., 1938; «Клиническая рентгенокимография сердца», 1939 (разам з М. М. Уладысікам); «О синистропозиции толстой кишки», с сааўт., 1939; «Клиника и диагностика желудочно-ободочно-кишечного свища», з сааўт., 1941; «О лечении воспалительных заболеваний рентгеновскими лучами», з сааўт., 1949; «К вопросу о рентгенодиагностике бронхиальных кист», з сааўт., 1957; «Значение рентгенокимографии сердца (25-летний опыт)», 1959; «Рентгенодиагностика хронических неспецифических воспалительных заболеваний легких», 1971 (разам з І. І. Лазюк, Л. А. Жакавай); «Рентгенодиагностика кист легких», 1971.

Літаратура

Змачинская, Н. Ф. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996): биогр. справ. / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 274—276. Берта Моисеевна Сосина (к 100-летию со дня рождения) // Здравоохранение Белоруссии. — 2003. — № 6. — С. 61—62.

Спасылкі Сосина-Израитель Берта Моисеевна (13(26).02.1903—23.10.1982) // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Сосина-Израитель, Берта Моисеевна (доктор медицинских наук; 1903—1982) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Рэнтгенолагі Беларусі Катэгорыя:Загадчыкі кафедраў БДМУ