Леані́д Міха́йлавіч Зако́ўскі (сапр. Штубіс Генрых Эрнеставіч; , —) — адзін з вышэйшых кіраўнікоў НКУС і галоўных арганізатараў палітычных рэпрэсій у СССР.
Біяграфія З 1932 года паўнамоцны прадстаўнік АДПУ ў БССР, з 15 ліпеня 1934 года наркам унутраных справаў БССР. Сфабрыкаваў справу «контррэвалюцыйнай паўстанцкай і шпіёнскай-дыверсійнай арганізацыі „Беларускі нацыянальны цэнтр“».
Пасля забойства ў 1934 годзе С. Кірава начальнік УНКУС па Ленінградскай, з 1938 года — па Маскоўскай абласцях. Першы намеснік наркама ўнутраных спраў СССР. Арыштаваны ў 1938 годзе. Расстраляны.
Літаратура
Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мінск, БГА, 2000.
Катэгорыя:Палітычныя псеўданімы