Полісіндэтон (шматзлучнікавасць) () — стылістычны прыём, сутнасць якога — у выкарыстанні адных і тых жа злучнікаў паміж аднароднымі словамі і сказамі. Ужываецца даволі часта ў фальклорных творах: Як пан звозіў да сваё жытцо У цёмныя гумны да з светлага поля, Яно ў тарпе прылежыста, А на таку прымалоціста, А ў арудзе прысыпіста А ў млыне прымеліста, А ў дзяжы падыходзіста, А ў печы румяніста, А на стале як сыр белы.
Шматзлучнікавасць дапамагае звязаць аднародныя словы і сказы ў сінтаксічнае адзінства і разам з тым размежаваць іх паміж сабой. Яна запавольвае тэмп паэтычнага выказвання, надае яму ўзнёсласць. Як стылістычны прыём шматзлучнікавасць супрацьстаіць бяззлучнікавасці.
Літаратура
Русак В. У. // Полісіндэтон, або шматпрыназоўнікавасць, шматзлучнікавасць // Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы: дапам. для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» / В. У. Русак. — Мінск : БДТУ, 2020. — С. 184. — 214 с. 80 экз. — ISBN 978-985-530-862-2.
Катэгорыя:Рытарычныя фігуры