Аркадзь Лiцмiнавiч Пярцоўскi (, Калінкавічы) — беларускі хімік-аналітык. Доктар хімічных навук.

Біяграфія Скончыў БДУ (1961). З 1963 у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН Беларусі, з 1971 у Беларускім н.-д. санітарна-гігіенічным інстытуце (у 1973—1991 загадчык лабараторыі). З 1994 у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры па экспертнай ацэнцы якасці і бяспекі прадуктаў харчавання.

Навуковыя працы па ўдасканаленні газахраматаграфічных метадаў хімічнага аналізу. Распрацаваў комплекс метадаў вызначэння мікраколькасцей шкодных арганічных і неарганічных, а таксама біялагічна актыўных рэчываў у розных асяроддзях.

Літаратура БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2000, С.159

Катэгорыя:Хімікі Беларусі Катэгорыя:Дактары хімічных навук