Уфа́ (, ) — рака ў Чалябінскай і Свярдлоўскай абласцях і Башкартастане (Расія), правы прыток ракі Белая (басейн Волгі).

Даўжыня ракі 918 км, плошча вадазбору 53,1 тыс. км². Бярэ пачатак ва Уфімскім возеры на Сярэднім Урале. Да месца ўпадзення ракі Юрузань даліна Уфы вузкая, ніжэй па цячэнні пашыраецца. Упадае ў раку Белая на ўскраіне горада Уфа. Асноўныя прытокі: Ай, Юрузань, Бісерць, Сярга, Цюй, Уфалей.

На рацэ Паўлаўская ГЭС і Паўлаўскае вадасховішча.

Літаратура

Спасылкі Река УФА // Государственный водный реестр РФ

Катэгорыя:Басейн Камы Катэгорыя:Рэкі Чалябінскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Башкартастана