Аляксей Паўлавіч Фе́дчанка (,  — , ледавік на Манблане, Альпы) — рускі вучоны-натураліст, падарожнік, даследчык Сярэдняй Азіі.

У 1864 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1868—1871 гадах падарожнічаў Туркестане і нізоўях ракі Сырдар’я. Займаўся даследаваннямі Алайскай і Ферганскай далін, адкрыў і даследаваў Заалайскі хрыбет. Стварыў першую араграфічную схему горнай сістэмы Гісара-Алая. У 1872 годзе А. П. Федчанка выехаў у Францыю, затым у Лейпцыг, пабываў у Швейцарыі.

У верасні 1873 года з двума праваднікамі падняўся на адзін з ледавікоў Манблана (), дзе загінуў падчас буры. Пахаваны на могілках у Шамані (Францыя) ля падножжа Манблана.

Асноўныя працы А. П. Федчанкі былі сістэматызаваны і надрукаваны пасля яго смерці пад назвай «Падарожжа ў Туркестан А. П. Федчанкі».

Памяць У гонар А. П. Федчанкі названы ледавік на Паміры , астэроід 3195 і род вос Fedtschenkia.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Падарожнікі Расійскай імперыі