«Black Sabbath» — англійскі рок-гурт, створаны ў Бірмінгеме ў 1968 Озі Осбарнам (вакал), Тоні Аёмі (гітара), Гізерам Батлерам (бас-гітара) і Білам Уордам (ударныя). Гурт неаднаразова змяняў склад, мае агулам 22 былых удзельнікаў. Першапачаткова створаны як гурт цяжкага блюз-рока з назвай «Earth» («зямля»), паступова пачаў уключаць у музыку акультныя і вусцішныя тэксты, якія поруч з пераналаджанымі на больш нізкі строй гітарамі і зменай назвы на «Black Sabbath» прывялі да павелічэння папулярнасці і дасягнення залатога і плацінавага статусу ў 1970-х гадоў. Як адзін з першых і найбольш уплывовых хэві-метальных гуртоў усіх часоўhttp://www.rollingstone.com/artists/blacksabbath/albums/album/227113/review/5946174/sabbath_bloody_sabbath , «Black Sabbath» прыклаў руку да стварэння жанру дыскамі кшталту чатыры разы плацінавага «Paranoid» (1970)http://www.allmusic.com/album/r1999. Гурт быў прызнаны MTV як найвялікшы метал-гурт усіх часоў. Продажы склалі больш за 50 мільёнаў дыскаў толькі ў ЗШАhttp://www.riaa.com/goldandplatinumdata.php?resultpage=2&table=tblTopArt&action=.
Надалей праблемы Озі з алкаголем прывялі да яго зыходу з гурта ў 1979 годзе і прыходу на яго месца былога спевака «Rainbow» Роні Джэймса Дыё. Пасля пары альбомаў у такім складзе гурт перажыў у 1980-х―1990-х гадах шматлікія змены складу, меўшы ў розныя часы ў складзе Яна Гілана, Глена Х’юза, Рэя Гілэна і Тоні Марціна. У 1992 годзе на кароткі час у гурт вярнуўся Дыё, з якім быў запісаны альбом «Dehumanizer» (1992), які і дагэтуль з’яўляецца найцяжэйшым альбомам гурта. Арыгінальны склад аб’яднаўся ізноў у 1997 годзе і паспеў выпусціць канцэртны альбом «Reunion». У 2006 годзе музыкі з складу гурта перыядаў 1979—1982 і 1991—1992 гадоў (Аёмі, Батлер, Дыё і Эпіс) сабраліся зноў у выглядзе гурта «Heaven & Hell», дзе выступалі да смерці Дыё 16 мая 2010 года.
7 сакавіка 2017 года гурт абвясціў аб распадзе.Black Sabbath officially announce The End
Удзельнікі гурта
Арыгінальны склад гурта: Тоні Аёмі — гітара, клавішныя, флейта (1969—2006; 2011—) Озі Осбарн — спеў, гармоніка (1969—1977, 1978—1979, 1997—2006; 2011—) Гізер Батлер — бас-гітара, клавішныя (1969—1985, 1990—1994, 1997—2006; 2011—) Біл Уорд — бубны, перкусія, дадатковы спеў (1969—1980, 1983, 1985, 1994, 1997—2006; 2011—)
Дыскаграфія «Black Sabbath» (1970) «Paranoid» (1970) «Master of Reality» (1971) «Black Sabbath Vol. 4» (1972) «Sabbath Bloody Sabbath» (1973) «Sabotage» (1975) «Technical Ecstasy» (1976) «Never Say Die!» (1978) «Heaven and Hell» (1980) «Mob Rules» (1981) «Born Again» (1983) «Seventh Star» (1986) «The Eternal Idol» (1987) «Headless Cross» (1989) «Tyr» (1990) «Dehumanizer» (1992) «Cross Purposes» (1994) «Forbidden» (1995) «13» (2013)
Спасылкі
Катэгорыя:Рок-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Хэві-метал-гурты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1968 годзе