Мастэрс 2014 (, таксама вядомы як Dafabet Masters 2014 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 19 студзеня 2014 года ў «Аляксандра-палацы», у Лондане. Турнір стаў саракавым розыгрышам Мастэрс, упершыню яго спансавала кампанія «Dafabet». Прызавы фонд склаў £ (на £ больш, чым у мінулым годзе), з якіх £ (на £ больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца.
У турніры прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў афіцыйным рэйтынгу. Яны ўсе пачалі турнір са стадыі 1/8 фіналу. Замест Грэма Дота, які займаў шаснаццатую пазіцыю ў рэйтынгу, прыняў удзел Роні О’Саліван — пасеяны пад другім нумарам як дзейны чэмпіён свету (пры тым, што ён не з’яўляўся гульцом топ-16).
Леташні чэмпіён турніру — Марк Сэлбі, не змог абараніць тытул, саступіўшы ў фінале Роні О’Салівану, які выйграў свой пяты Мастэрс, з лікам 4:10. На шляху да фіналу О’Саліван абыграў Роберта Мілкінса (6:1), Рыкі Уолдэна (6:0) і Стывена Магуайра (6:2), прайграўшы на турніры ўсяго 7 фрэймаў. Па колькасці перамог на Мастэрс Роні саступае толькі шатландцу Стывену Хендры, які выйграў 6 розыгрышаў турніру. Такім чынам, ён выйграў 53-і прафесійны тытул і 14-ы тытул «трайной кароны» ў сваёй кар’еры. Па перамогах на турнірах трайной кароны Роні О’Саліван саступае толькі Стывену Хендры (18 тытулаў) і Стыву Дэвісу (15 тытулаў). Найвышэйшы брэйк на Мастэрс 2014 аформіў Марка Фу ў матчы першага раўнда супраць Джада Трампа — 138 ачкоў.
Турнір
Мастэрс 2014 года стаў 40-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года, належыць да турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама з’яўляецца самым прэстыжным і высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. Ад заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.
Мастэрс 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама быў адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2013/2014.
Усе 15 паядынкаў гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.
Прызавыя грошы
У 2014 годзе спонсарам турніру Мастэрс упершыню стаў онлайн-сэрвіс Dafabet. Прызавы фонд турніру вырас у параўнанні з 2013 годам на £100,000 і склаў £600,000, стаўшы самым высокім прызавым фондам спаборніцтва з 2003 года (калі спонсарам яшчэ быў вядомы цыгарэтны брэнд Benson & Hedges). Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,214,000) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£700,000), а таксама найбуйнейшага з кітайскіх спаборніцтваў, International Championship (£625,000), перавысілі суму ў £600,000 у сезоне 2013/2014.
Таксама на £25,000 вырас і першы прыз турніру, які склаў ужо £200,000 і таксама стаў найвышэйшым першым прызам Мастэрс з 2003 года. Для параўнання, першы прыз чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013 склаў £150,000, а International Championship 2013 — £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету па снукеры 2014 года, які стаў найвышэйшым грашовым прызам пераможцы турніру ў гісторыі снукера, склаўшы £300,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2013/2014.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£200,000Фіналіст£90,000Паўфіналісты£50,000Чвэрцьфіналісты£25,0001/8 фіналу£12,500Вышэйшы брэйк£10,000 Агульны прызавы фонд £600,000
Фармат турніру
На Мастэрс 2014 прыняло ўдзел 16 ігракоў, з якіх 15 — першыя нумары сусветнага снукернага рэйтынгу і яшчэ адзін — Роні О’Саліван, які не займаў месца ў топ-16 лепшых снукерыстаў, але атрымаў другі нумар пасеву на турніры ў якасці леташняга пераможцы. У першым раўндзе, лёсаванне якога адбылося 8 снежня (больш чым за месяц да спаборніцтва) падчас фінальнага матча чэмпіяната Вялікабрытаніі, сышліся 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, ігракоў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва праходзілі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.
Стадыя Тэрміны 1/8 фіналу 12—15 студзеня 11 6 1/4 фіналу 16—17 студзеня 11 6 1/2 фіналу 18 студзеня 11 6 Фінал 19 студзеня 19 10
Удзельнікі
Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 9 снежня 2013 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца Марк Сэлбі, другі — чэмпіён свету Роні О’Саліван. Паколькі О’Саліван не з’яўляўся гульцом топ-16, то шаснаццаты нумар сусветнага рэйтынгу Грэм Дот не патрапіў на турнір.
Роні О’Саліван і Джон Хігінс патрапілі на Мастэрс у дваццаты раз, што з’яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2014 года. Шон Мёрфі, Дзін Цзюньхуэй і Стывен Магуайр прымалі ўдзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве ў дзясяты раз.
Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел на турніры ўжо дваццаты раз запар. Такім чынам, ён паўтарыў дасягненне Стыва Дэвіса, які ўдзельнічаў на дваццаці турнірах запар з 1981 па 2000 год. Шасціразовы чэмпіён Стывен Хендры прымаў удзел на 23 турнірах запар (з 1989 па 2011). Рэкардсменам па гэтым паказчыку з’яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).
Адзіны дэбютант турніру Роберт Мілкінс стаў 83-м удзельнікам турніру Мастэрс з 1975 года.
З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (4 тытула: 1995, 2005, 2007, 2009). Апроч О’Салівана пераможцамі Мастэрс станавіліся яшчэ чатыры ўдзельніка турніру: Марк Сэлбі (3 тытула: 2008, 2010, 2013), Джон Хігінс (2 тытула: 1999, 2006), Ніл Робертсан (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2011).
Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2014 года стаў 41-гадовы Марк Дэвіс. Джо Пэры падчас турніру было 39 гадоў, а Джону Хігінсу і Роні О’Салівану — па 38. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2014 года, стаў 24-гадовы Джад Трамп. Дзіну Цзюньхуэю было 26 гадоў, Марку Алену — 27.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс.
Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру
Ігрок Дэбют Найлепшы вынік 1 2 Марк Сэлбі 19.06.1983 2008 Перамога (2008, 2010, 2013) 6 19 16 3 84,2 % 213 122 91 57,3 % 85 19 141 2,51 11,2 585,000 2 24 Роні О’Саліван 05.12.1975 1994 19 52 37 15 71,2 % 535 307 228 57,4 % 221 51 143 2,42 10,5 1,060,000 3 1 Ніл Робертсан 11.02.1982 2004 Перамога (2012) 8 17 10 7 58,8 % 172 90 82 52,3 % 63 18 140 2,73 9,56 320,000 4 3 Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2004 Перамога (2011) 9 21 13 8 61,9 % 200 109 91 54,5 % 87 19 147 2,3 10,5 306,500 5 4 Джад Трамп 20.08.1989 2009 1/2 фіналу (2012) 3 6 3 3 50 % 54 26 28 48,1 % 19 6 140 2,84 9 53,500 6 5 13.03.1981 2005 1/2 фіналу (2007, 2009, 2010) 9 16 7 9 43,8 % 150 72 78 48 % 42 13 142 3,57 11,5 165,000 7 6 Бары Хокінс 23.04.1979 2007 1/8 фіналу (2007, 2013) 3 3 0 3 0 % 28 10 18 35,7 % 7 1 109 4 28 23,000 8 7 Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2006 1/8 фіналу (2006, 2012, 2013) 4 5 1 4 20 % 51 23 28 45,1 % 9 0 86 5,67 — 36,000 9 8 Шон Мёрфі 10.08.1982 2001 Фінал (2012) 9 19 10 9 52,6 % 186 95 91 51,1 % 64 13 139 2,91 14,3 224,000 10 9 Марка Фу 08.01.1978 2000 Фінал (2011) 7 13 6 7 46,2 % 119 55 64 46,2 % 37 8 136 3,22 14,9 159,500 11 10 Марк Ален 22.02.1986 2009 1/2 фіналу (2011) 5 11 6 5 54,5 % 106 58 48 54,7 % 38 6 138 2,79 17,7 97,000 12 11 Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2009 1/8 фіналу (2009, 2013) 2 3 1 2 33,3 % 29 15 14 51,7 % 8 0 94 3,63 — 23,000 13 12 Джон Хігінс 18.05.1975 1995 Перамога (1999, 2006) 19 40 23 17 57,5 % 385 205 180 53,2 % 122 19 140 3,16 20,3 687,000 14 13 Роберт Мілкінс 06.03.1976 2014 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — — 15 14 Марк Дэвіс 12.08.1972 2003 1/8 фіналу (2013) 2 2 0 2 0 % 19 7 12 36,8 % 4 2 107 4,75 9,5 21,000 16 15 Джо Пэры 13.08.1974 2003 1/8 фіналу (2003, 2009, 2010) 5 5 0 5 0 % 42 12 30 28,6 % 6 1 105 7 42 64,750
Рэферы
На матчах Мастэрс 2014 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.
Суддзёй фінальнага паядынку быў абраны Пол Кольер з Уэльса, які не абслугоўваў матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага спаборніцтва з 2005 года, калі працаваў на фінальным матчы Мастэрс паміж Роні О’Саліванам і Джонам Хігінсам. Пол стаў прафесійным рэферы ў 2001 годзе, а ўжо ў 2002 працаваў на фінале адкрытага чэмпіянату Уэльса. У 2004 годзе ён стаў самым маладым суддзёў, які абслугоўваў фінал чэмпіянату свету па снукеры, але ў 2005 прыняў рашэнне скончыць кар’еру прафесійнага рэферы, вярнуўшыся назад толькі ў 2010 годзе. Сярод іншых дасягненняў Кольера праца на шэрагу фіналаў рэйтынгавых турніраў, а таксама на 11 паслядоўных фіналах прэм’ер-лігі.
Мікаэла Таб, адзіная жанчына, якая працавала на Мастэрс у якасці рэферы, рэгулярна абслугоўвала матчы гэтага турніру, уключаючы фінальны паядынак Мастэрс 2008 года паміж Маркам Сэлбі і Стывенам Лі. Мікаэла абслугоўвала свой першы прафесійны матч у 2002 годзе падчас адкрытага чэмпіянату Уэльса, а ўжо ў 2003 годзе ўпершыню працавала ў Крусібле. У 2007 яна стала першай жанчынай, якая абслугоўвала фінал рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса, а ў 2009 і 2012 гадах працавала на фінальных паядынках чэмпіянатаў свету па снукеры.
Трэцім рэферы турніру стаў адзін з самых аўтарытэтных і дасведчаных снукерных судзей у свеце Ян Вярхаас, які рэгулярна абслугоўваў матчы найбуйнешых снукерных турніраў, уключаючы фінальныя паядынкі Мастэрс у 2001, 2002, 2004, 2007, 2009 і 2010 гадах.
Ніжэй прадстаўлены спіс трох рэферы, якія працавалі на спаборніцтве, а таксама іх даты нараджэння і матчы, якія яны абслугоўвалі ў рамках турніру.
Рэферы Матчы, якія абслугоўваў Пол Кольер 30.07.1970 Фінал, чвэрцьфінал і 3 матча 1/8 фіналу Мікаэла Таб 11.12.1967 Паўфінал, 2 чвэрцьфінала і 2 матча 1/8 фіналу Ян Вярхаас 05.10.1966 Паўфінал, чвэрцьфінал і 3 матча 1/8 фіналу
Лёсаванне
Лёсаванне турніру Мастэрс было праведзена 8 снежня 2013 года ў перапынку фінальнага матча чэмпіянату Вялікабрытаніі паміж Маркам Сэлбі і Нілам Робертсанам. Кароткую цырымонію на арэне Barbican Centre у Ёрку правялі былы снукерыст і трохразовы фіналіст турніру Мастэрс Джон Пэрат і старшыня WPBSA Джэйсан Фергюсан. Працэс заключаўся ў тым, што яны па чарзе даставалі з мяшочкаў невялікія шары з нумарамі ад 1 да 16, кожны з якіх азначаў нумар пасеву пэўнага гульца. У сваю чаргу ў мяшочку Пэрата былі нумары ад 1 да 8, а ў Фергюсана — нумары ад 9 да 16, так як фармат першага раўнда Мастэрс ўключае ў сябе матчы першых васьмі сеяных супраць астатніх гульцоў. Такім чынам, адразу вызначаліся пары 1/8 фіналу турніру Мастэрс.
Лёсаванне Мастэрс 2014
Вынікі лёсавання
Гулец з першай васьмёркі Лік асабістых сустрэч (рэйт.турніры) Гулец з другой васьмёркі Марк Сэлбі (1) 13-2 (4-0) Марк Дэвіс (15) Джад Трамп (5) 7-3 (2-1) Марка Фу (10) Ганконг Роні О’Саліван (2) 3-1 (3-0) Роберт Мілкінс (14) Сцюарт Бінэм (8) 4-8 + 1 нічыя (1-5) Джон Хігінс (13) Шатландыя Стывен Магуайр (6) Шатландыя 10-2 (5-2) Джо Пэры (16) Ніл Робертсан (3) 10-6 (2-1) Марк Ален (11) Паўночная Ірландыя Дзін Цзюньхуэй (4) 9-9 + 1 нічыя (3-5) Шон Мёрфі (9) Бары Хокінс (7) 7-7 (2-3) Рыкі Уолдэн (12)
Марк Сэлбі — Марк Дэвіс