Ло́а () — самая доўгая (440 км) рака Чылі.

Даўжыня ракі 440 км. Вадазборны басейн мае плошчу каля 33 600 км². Расход вады ля вусця — каля 6 м³/с, у сярэднім цячэнні — 2,43 м³/с. Вытокі знаходзяцца ў Андах на вышыні больш за 4 тыс. м над узроўнем мора на схілах вулкана Мін’ё, што належыць хрыбту Кардыльера Дамейка. Далей Лоа цячэ праз пустыню Атакама, па берагах утвараючы аазісы. Упадае ў Ціхі акіян. Падзенне ракі — 4277 м, сярэдні нахіл воднай паверхні — 9,72 м/км.

Лоа служыць мяжой паміж чылійскімі рэгіёнамі Тарапака і Антафагаста.

Асноўныя прытокі Сан-Пэдра Саладо Сан-Сальвадор

Літаратура

Спасылкі Loa River // Encyclopaedia Britannica EVALUACION DE LOS RECURSOS HIDRICOS SUPERFICIALES EN LA CUENCA DEL RIO LOA

Катэгорыя:Рэкі Чылі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Ціхі акіян