Уільям Элман Уілер (, , Мэлаўн, Нью-Ёрк — , Мэлаўн) — палітык ЗША, віцэ-прэзідэнт ЗША ў 1877—1881 гг., член Рэспубліканскай партыі.
Уільям Уілер скончыў Універсітэт Вермонта і ў 1845 годзе быў дапушчаны да юрыдычнай практыкі ў сваім родным горадзе. У 1850 годзе ён быў абраны ў асамблею штата Нью-Ёрк, у 1858—1860 гг. быў членам Сената штата. У 1861—1863 і ў 1869—1877 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі ЗША Катэгорыя:Члены Палаты прадстаўнікоў ад штата Нью-Ёрк Катэгорыя:Юрысты ЗША