Марк Дэ́віс (; , , графства Сасэкс, Англія) — англійскі прафесійны ігрок у снукер. Паўфіналіст чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012 года і яшчэ трох рэйтынгавых турніраў, фіналіст нізкарэйтынгавага Пол Хантэр Класік 2011 года. Былы 12-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2013/2014), з сезона 2010/2011 нязменна ўваходзіць у топ-32. У студзені 2017 года выканаў свой першы максімальны брэйк на турніры Championship League ва ўзросце 44 гадоў і паўтарыў гэтае дасягненне ў сакавіку ў рамках таго ж спаборніцтва, стаўшы самым узроставым снукерыстам, які выканаў максімум на прафесійных спаборніцтвах, і першым снукерыстам, які выканаў два максімальныя брэйкі на адным турніры.

Пачаў прафесійную кар’еру ў 1991 годзе ва ўзросце 19 гадоў, а ў 1992 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру і дайшоў да 1/16 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі. У 1994 годзе ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, а ў 1995 годзе дайшоў да 1/8 фіналу найбуйнейшага снукернага спаборніцтва, што па сённяшні дзень з’яўляецца яго найлепшым вынікам на ім, і ўпершыню ўвайшоў у топ-64 рэйтынгу. У 1996 годзе ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Германіі, пасля чаго быў на мяжы вылету з мэйн-тура ў пачатку 2000-х, але ў 2001 годзе дайшоў да другога рэйтынгавага чвэрцьфіналу на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі, а ў 2002 годзе вярнуўся ў топ-48 рэйтынгу, а таксама перамог на Benson & Hedges Championship, што дазволіла яму патрапіць на Мастэрс, здзейсніўшы дэбют на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве па снукеры. У 2010 годзе (ужо ва ўзросце 37 гадоў) у другі раз дайшоў да 1/8 фіналу чэмпіянату свету, а таксама ўпершыню ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу і дайшоў да трэцяга рэйтынгавага чвэрцьфіналу на Шанхай Мастэрс, а ў сезоне 2012/2013 тройчы даходзіў да паўфіналаў рэйтынгавых спаборніцтваў на Усі Класік (першы рэйтынгавы паўфінал у кар’еры), адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а таксама ўпершыню ўвайшоў у топ-16 сусветнага рэйтынгу і ў трэці раз (апошні) дайшоў да 1/8 фіналу на чэмпіянаце свету. У сезоне 2013/2014 тройчы даходзіў да чвэрцьфіналаў на турнірах рэйтынгавага ўзроўню і падняўся на найвышэйшую для сябе 12-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, а ў наступным сезоне чатыры разы гуляў у чвэрцьфіналах рэйтынгавых спаборніцтваў, уключаючы чацвёрты ў кар’еры паўфінал на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.

У агульнай колькасці займаў 12-ы радок у сусветным рэйтынгу каля двух месяцаў. Апроч перамогі на Benson & Hedges Championship, яшчэ некалькі разоў перамагаў на нярэйтынгавых і запарашальных турнірах. Акрамя таго, з’яўляецца трохразовым чэмпіёнам свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі (2009, 2012, 2013), а ў 2016 годзе перамог на чэмпіянаце свету сярод ветэранаў. За сваю прафесійную кар’еру аформіў больш за 150 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-30 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за мільён фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-40 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.

Кар’ера

Дэвіс быў блізкі да страты прафесіянальнага статусы ў канцы 1990-х гадоў, але ў пачатку 2000-х павярнуўся ў Топ—48. Аснонай крыніцай ачкоў для гэтага стала дасягненне чвэрцьфінала шатландскага турніру 2001 года. Гэта быў яго другі чвэрцьфінал у кар’еры. Поспехам было і трапленне на чэмпіянат свету 2008 пасля 2 дрэнных сезонаў, пасля якіх Марк займаў 58 месца ў рэйтынгу. Ён моцна пачаў сезон 2008/2009, кваліфікаваўшыся на турнір у Паўночнай Ірландыі і перамогшы мясцовую надзею Джо Свэйла з лікам 5:4 у першым раўндзе і Дзіна Цзюньхуэя 5:4 у другім. Гэта была адна з лепшых перамог у яго кар’еры. У наступным раўндзе ён быў пераможаны Алі Картэрам 5:2. Ён працягнуў уздым, прайшоўшы на чэмпіянаты чэмпіянаты Бахрэйна і Вялікабрытаніі, але быў вымушаны сысці ў пачатку свайго матча супраць Джо Пэры на другім па важнасці рэйтынгавым спаборніцтва з-за засмучэння страўніка. Ён перавысіў свой агульны рэйтынг сезона 2007/2008 пасля толькі пяці з васьмі турніраў сезона 2008/2009.

У 2009 годзе Дэвіс выйграў Чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі. У 2010 годзе Дэвіс дасягнуў другога раўнда чэмпіяната свету ў першы раз за 15 гадоў, перамогшы шостага сеянага Раяна Дэя. Дэвіс зрабіў 100-ы сэнчуры-брэйк у яго кар’еры ў верасні 2010 года, стаўшы трыццаць пятым гульцом, якія маюць такое дасягненне. Выканаў сваю лепшую серыю ў 143 на China Open 29 сакавіка 2010 года. Гэтая серыя стала яго 93-й у кар’еры, ва ўайлд-кард раўнд матчы супраць Цянь Пэнфэя. Пасля выдатнага сезону 2009/2010 ён упершыню дасягнуў Топ—32, зайняўшы 26-е месца. Ён таксама кваліфікаваўся на Шанхай Мастэрс 2010, дзе ён дасягнуў чвэрцьфіналу, перамогшы Марка Фу і Стывена Магуайра. У чвэрцьфінале ён вёў у матчы 4:1 супраць Джэймі Бёрнэта, але саступіў 5:4. Тым не менш, яго моцныя выступы працягваліся і паднялі яго на 18-е месца рэйтынгу.

Сезон 2011/2012

Дэвіс кваліфікаваўся на ўсе, акрамя двух, рэйтынгавыя турніры ў сезоне 2011/2012. Ён мог прайсці першы раўнд на Australian Goldfields Open, дзе ён саступіў 3:5 Марку Сэлбі ў . Дэвіс згуляў ва ўсіх 12 нізкарэйтынгавых турнірах Players Tour Championship на працягу сезону, выйшаў у фінал 4 этапу, дзе ён прайграў Сэлбі 0:4. Гэты вынік значна паспрыяў заняццю Дэвісам 16 месца ва ўнутраным рэйтынгу PTC, куды трапляюць лепшыя 24 гульцы. У Фінальным турніры ён перамог Тома Форда ў і прайграў Стывену Магуайру ў . Cезон Дэвіса скончыўся разгромным паражэннем 2:10 на чэмпіянаце свету ад Алістэра Картэра. Такі вынік спрычынены дрэнным самапачуваннем Марка. Ён скончыў сезон на 19 месцы ў сусветным рэйтынгу і не змог падняцца ў Топ—16.

Сезон 2012/2013

Дэвіс пачаў сезон 2012/2013 вельмі паспяхова, дасягнуўшы першага рэйтынгавага паўфіналу за яго 21-гадовую прафесійную кар’еру на Усі Класік. Шлях да паўфіналу ўключаў у сябе перамогі над мясцовым фаварытам Дзінам Цзюньхуэем, Джэймі Бёрнэтам і Грэмам Дотам. Наступным сапернікам Марка стаў Сцюарт Бінэм, які выйграў на мінулым тудні Азіяцкі Players Tour Championship. Ён саступаў 0:4, але выйграў 5 фрэймаў запар у матчы да 6 перамог. Тым не менш, Бінэм спачатку выраўнаў лік, а потым выканаў брэйк у 134 ачкі, чым пазбавіў Дэвіса надзеі выйсці ў першы рэйтынгавы фінал. На чэмпіянаце свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ён выйграў тытул, перамогшы Шона Мёрфі ў фінале з лікам 8:4. Чэк пераможца на 40,000 £ з’яўляўся самым вялікім у яго кар’еры. На Australian Goldfields Open Дэвіс перамог Джэка Лісоўскі (5:2), мясцовага любімца Ніла Робертсана (5:1) і Мартын Гоўлда (5:2), каб дасягнуць свайго другога рэйтынгавага паўфінала. Там ён гуляў з блізкім сябрам Бары Хокінсам і быў пераможаны 4:6.

На чэмпіянаце Вялікабрытаніі ён перамог Цаа Юйпэна 6:1 у першым раўндзе і вёў у матчы з трохразовым чэмпіёнам Джонам Хігінсам 5:2 у другім раўндзе, Джон здзейсніў камбэк, які ўключаў 147, але прайграў вырашальную партыю. Дэвіс перамог Мэцью Стывенса 6:4 ў чвэрцьфінале, аднак яго адсутнасць досведу гульні на вялікіх сцэнах праявілася ў паўфінале супраць Марка Сэлбі, як ён прайграў 4:9. Дэвіс кваліфікаваўся на Мастэрс дзякуючы сваёй форме, якая дазволіла яму ўтрымаць месца ў Топ—16. На сваім з’яўленні на турніры за 13 гадоў ён сутыкнуўся з дзявятым нумарам рэйтынгу Маркам Аленам у першым раўндзе і прайграў 2:6. Пачалася страта формы Дэвісам. Яна праявілася ў пройгрышах у адборачным раўндзе на Welsh Open, у першых раўндах World Open і фінала Players Tour Championship і ў другім раўндзе China Open. Тым не менш, ён па-ранейшаму займаў 16 месца ў свеце, але быў вымушаны праходзіць кваліфікацыю на чэмпіянат свету ў сувязі з тым, што сусветн нумар 28 і дзеючы чэмпіён Роні О’Саліван вырашыў абараняць свой тытул пасля перапынку год у выступах. Таму О’Саліван быў пасеяны пад нумарам адзін, гэта азначала, што Дэвіс выбыў з Топ—16, якім былі гарантаваны месцы на спаборніцтве. Дэвіс перамог Ляна Вэньбо ў кваліфікацыі з лікам 10:6. Ён сустракаўся ў першым раўндзе з чатырохразовым чэмпіёнам Джонам Хігінсам і атрымаў лепшую перамогу ў сваёй кар’еры, выйграўшы 10:6 і выйшаў у на Сцюарта Бінэма. Матч апынуўся вельмі роўным, але пасля рахунку 10:10 Бінэм выйграў 3 фрэймы запар і выйшаў у . Тым не менш, ён першы раз скончыў сезон у Топ-16, зайняўшы 13 месца.

Сезон 2013/2014

Дэвіс дасягнуў чвэрцьфіналу Australian Goldfields Open, дзе прайграў 5:3 Марку Сэлбі. На чэмпіянаце свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ён абараніў свой тытул, перамогшы Ніла Робертсана 8:4 у фінале. Ужо праз тыдзень ён выйграў свой наступны турнір, General Cup у Ганконгу, зноў перамогшы Робертсана ў фінале, на гэты раз з лікам 7:2. Другі чвэрцьфінал рэйтынгавага турніру ў годзе прыйшоў на Шанхай Мастэрс з упэўненымі перамогамі 5:2 і 5:1 над Алістэрам Картэрам і Джонам Хігінсам. Тым не менш, ён растраціў перавагу 4:2 над Сяа Гадунам і прайграў 5:4. На Мастэрс ён перавёў матч першага раўнда супраць Марка Сэлбі ў вырашальны фрэйм, прайграючы 4:0, але прайграў заключную 55-хвілінную партыю і быў пераможаны 6:5. У чвэрцьфінале German Masters Дэвіс прайграў у вельмі роўным матчы Роду Лоўлеру 5:4. Дэвіс упершыню ў сваёй кар’еры аўтаматычна кваліфікаваўся на чэмпіянат свету і сказаў перад спаборніцтвам, што яго мінімальная мэта складалася ў тым, каб дайсці да чвэрць фіналу, але ён быў пераможаны ў першым жа раўндзе Дамінікам Дэйлам 10:5. Дэвіс утрымаўся ў Топ—16, ён зайняў паводле вынікаў сезона 16 месца.

Сезон 2014/2015

Дэвіс пачаў свой сезон на Australian Goldfields Open. Прыкметным быў чвэрцьфінальны матч супраць Сцюарта Бінэма, у якім былі дзесяць серый вышэй 50 ачко у дзевяці фрэймах, Дэвіс перамог 5:4. Чацвёрты рэйтынгавы паўфінал ён прайграў з лікам 6:2 любімцу мясцовай публікі Нілу Робертсану. Другі рэйтынгавы чвэрцьфінал года прыйшоўся на чэмпіянат Вялікабрытаніі, дзе ён пацярпеў паражэнне 6:1 ад Джада Трампа. Марк трымаць узровень, выйшаўшы ў паўфінал Адрытага чэмпіянату Лісабона, дзе ён быў разгромлены Стывенам Магуайрам з лікам 4:0. Дэвіс выйшаў у фінал нярэйтынгавага турніру Championship League, дзе бы пераможаны Сцюартам Бінэмам 3:2.

Марк Дэвіс працягваў паслядоўна выступаць, разграміўшы Джона Хігінса з лікам 4:0 на Адкрытым чэмпіянаце Індыі. Джон за ўвесь матч набраў толькі 38 ачкоў. У чвэрцьфінале трынаццаты нумар рэйтынгу прайграў Цяпчая Ун-Нуху 4:2. Дэвіс у чацвёрты (рэкордны для сябе) раз выйшаў у чвэрцьфінал рэйтынгавага турніру за сезон, PTC Grand Final, перамогшы ў 4:1 Ніла Робертсана. Але ён не змог прабіцца у паўфінал, прайграўшы Сцюарту Бінэму 4:1. На чэмпіянаце свету Дэвіс вёў 4:0 у матчы з Дзінам Цзюньхуэем і выйграў першую сесію 5:3. Тым не менш, ён быў пераможаны 10:7. Паводле вынікаў сезона Марк Дэвіс заняў 19 месца.

Сезон 2015/2016

Першы чвэрцьфінал Дэвіса сезону 2015/2016 прыйшоўся на Шанхай Мастэрс, дзякуючы перамогам 5:1 i 5:3 над Майклам Уайтам і Шонам Мёрфі, але далей Марк не змог прасунуцца з-за паражэння 5:1 ад Марка Алена. Ён прайграў у трэцім раўндзе чэмпіянату Вялікабрытаніі 6:4 Стывену Магуайру. Дэвіс выйграў Чэмпіянат свету па снукеры сярод ветэранаў, яго першы тэлевізійны тытул у Вялікабрытаніі, перамогшы ў фінале. Акрамя Шанхай Мастэрс, Марк нідзе нават да чвэрцьфіналу рэйтынгавага турніру не даходзіў, таму сезон можна лічыць няўдалым. Упершыню з 2011 года не здолеўшы прабіцца ў асноўную стадыю чэмпіянату свету (паражэнне 5-10 ад Чжана Аньда), Дэвіс заняў 26 месца ў мэйн-туры.

Сезон 2016/2017

Асабістае жыццё

У 2000 годзе Марк Дэвіс знаходзіўся пад пагрозай вылету з мэйн-тура, таму ён прайшоў курс бухгалтарскага ўліку. У 2010 годзе Дэвіс жаніўся. Ён і жонка Клэр маюць 2 дзяцей: сына Джэка і дачку Мілі. Акрамя снукера, Марку падабаюцца фільмы жанру вестэрн.

Фіналы турніраў

Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)

№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза 2011 Пол Хантэр Класік 0:4

Прафесійныя снукерныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)

Легенда Рэйтынгавыя турніры (0:0) Нізкарэйтынгавыя турніры (0:1) Нярэйтынгавыя турніры (2:1) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)