Джон Маршал (, Рамсгіт, Кент-) — брытанскі мараплавец, капітан.

У дзесяць гадоў быў аддадзены юнгай на карабель. У 1788 годзе стаў капітанам карабля «Scarborough», які ўваходзіў у Першы флот, які вёз катаржнікаў з Англіі ў заліў Ботані. З Аўстраліі ён пайшоў у Кітай, нанёс на карты невядомыя раней астравы і новы гандлёвы шлях у Кантон (цяпер Гуанчжоу). Астравы, названыя ім спачатку «града лорда Мілграва» у далейшым былі названыя Маршалавы Астравы. Джон Маршал таксама камандаваў Scarborough у другой экспедыцыі па транспарціроўцы катаржнікаў у Аўстралію, падчас якой з-за слабога стану многія зняволеныя памерлі. Гэта падзея ў спалучэнні з спробай захопу карабля ўтрымала яго ад далейшых перавозак катаржнікаў. Таксама прымаў удзел у Вайне за незалежнасць і ў Напалеонаўскіх войнах, падчас якіх быў сур'ёзна паранены на борце карабля «Дыяна». Памёр ва ўзросце 71 года.

Літаратура «A Journal of the different voyages of Mr John Marshall written by himself»

Спасылкі MSN Encarta. John Marshall (explorer)

Катэгорыя:Даследчыкі Аўстраліі і Акіяніі Катэгорыя:Мараплаўцы Вялікабрытаніі