Кні́га праро́ка Іса́і ( Сеф́ер Ешаягу; ; ) — 23-я кніга кананічнага Старога Запавету, дванаццатая частка Танаху. Аўтарства традыцыйна прыпісваюць прароку Ісаі.
Змест Кніга складаецца з асобных прамоў Ісаі, згрупаваных не ў строга храналагічным, а ў сістэматычным парадку. Першая частка кнігі (1-39 раздзелы) мае характар выкрывальны, другая (40-66 раздзелы) — суцяшэнні ізраільскаму народу з прычыны вавілонскага палону, які чакае яго.
Сучасная навука агульна прызнала падзел кнігі на тры раздзелы, створаныя прынамсі трыма рознымі аўтараміИстория всемирной литературы. Т.1. М., 1983. С.286 (автор раздела С. С. Аверинцев); Книга Исайи. / Предисл., пер. и комм. А. Э. Графова. М., Росс. Библ. Об-во. 2004. С.3; «в настоящее время мало кто сомневается в том, что главы 40-55 книги Йешайаху не могли быть созданы пророком Йешайаху, сыном Амоца, — создателем их был другой пророк, который жил и действовал почти на два века позднее…» (Вейнберг Й. Введение в Танах. Ч.3. Пророки. М.-Иер., 2003. С.168), хоць не ўсе біблеісты пагадзіліся з гэтым. Аўтара 40-55 раздзелаў умоўна клічуць Друга-Ісаям (таксама Дэўтэраісаям, ці Друга-Ешаяху), а аўтара 56-66 раздзелаў — Трэце-Ісаям (таксама Трытаісаям, ці Трэце-Ешаяху). Друга-Ісая жыў у сярэдзіне VI стагоддзя да н.э., Трэце-Ісая — імаверна, у сярэдзіне V стагоддзя да н.э.
Спасылкі
Кніга прарока Ісаі ў перакладзе Васіля Сёмухі Відзень прарокі Ісаі ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Кніга Ісаі ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Кніга Ісаі ў перакладзе Антонія Бокуна
Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Прарокі Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Кніга прарока Ісаі Катэгорыя:Ісая