thumb|100px|Пагон яфрэйтара Рускай Імператарскай Арміі thumb|100px|Пагон яфрэйтара Савецкай Арміі
Яфрэйтар (ад ) — 1) воінскае званне ў арміях шэрагу краін, у тым ліку Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. З’явілася ў 17 стагоддзі ў Германіі. У Савецкай Арміі з лістапада 1940 года — салдацкае воінскае званне, што ішло за радавым; прысвойвалася камандзірам часці за службовыя адзнакі ў выглядзе заахвочвання. У ВМФ адпавядае воінскаму званню старшы матрос. 2) У арміях некаторых краін — першаснае воінскае званне малодшых камандзіраў (сяржантаў).
Воінскае званне яфрэйтар можа быць прысвоена радавому, прызначанаму на пасаду, для якой штатам прадугледжана воінскае званне яфрэйтар, а таксама ў парадку заахвочвання.Палажэнне аб парадку праходжання вайсковай службы, зацверджанае Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 186 ад 25 красавіка 2005 г.
Яфрэйтары могуць быць прызначанымі разводнікамі ў складзе каравулаў.Статут гарнізоннай і каравульнай службаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 355 ад 26 чэрвеня 2001 г.
Літаратура
Катэгорыя:Ваеннае кіраванне Катэгорыя:Воінскія званні Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Расіі Катэгорыя:Воінскія званні Узброеных сіл Беларусі